закла́цаць

‘бразгаць (зброяй); ляскаць (зубамі); пстрыкаць (прынтарам) ’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. закла́цаю закла́цаем
2-я ас. закла́цаеш закла́цаеце
3-я ас. закла́цае закла́цаюць
Прошлы час
м. закла́цаў закла́цалі
ж. закла́цала
н. закла́цала
Загадны лад
2-я ас. закла́цай закла́цайце
Дзеепрыслоўе
прош. час закла́цаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паля́скаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Ляскаць некаторы час. Паляскаць пугай. Паласкаць костачкамі лічыльніка. Паляскаць зубамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зацвя́каць

‘пачаць цвякаць - утвараць гукі, характэрныя для хадзьбы па гразі, забалочаным месцы і пад.; ляскаць жалезным прадметам’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зацвя́каю зацвя́каем
2-я ас. зацвя́каеш зацвя́каеце
3-я ас. зацвя́кае зацвя́каюць
Прошлы час
м. зацвя́каў зацвя́калі
ж. зацвя́кала
н. зацвя́кала
Загадны лад
2-я ас. зацвя́кай зацвя́кайце
Дзеепрыслоўе
прош. час зацвя́каўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кля́цаць і кла́цаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Ляскаць, шчоўкаць. Бабарыка і іншыя кляцалі затворамі, аглядаючы патропныя магазіны. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заля́скаць, ‑ае; зак.

Пачаць ляскаць. // Ляснуць, праляскаць. Чалавек, адчуўшы небяспеку, кінуўся да стажка. Чуваць было, як там ён заляскаў затворам вінтоўкі. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ля́згаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Тое, што і ляскаць (у 1 знач.). Ціхенька лязгалі ў кішэнях патроны. Быкаў. Трывога нарастала. Лязгала жалеза. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ля́сканне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ляскаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. На пустой шашы, з боку панскага палаца, пачулася лясканне конскіх падкоў. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лясь, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца ў значэнні дзеяслова ляскаць, ляснуць. Лясь, лясь... Гэта рыдлёўка дзяўбе жвір, дзяўбе каменне, падкідае яго ўгору з ямы. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адля́скаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Скончыць ляскаць, стукаць, бразгаць. Балаголаўская вуда адляскала коламі па лясной дарозе, выехала на палявы прастор і ўжо набліжалася да маіх родных аселіц. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ля́скавіца1 ’смерць’ (Растарг.). Да ля́скаць, ля́снуць ’згінуць’ (гл.). Аб суфіксе ‑авіца гл. Сцяцко, Афікс. наз., 82.

*Ля́скавіца2, ля́сковіца ’маланка’ (ТС) — паводле ўдараў грому — да ля́скаць (гл.). Параўн. таксама ляската́ць ’моцна грымець і бліскаць’. Не выключана магчымасць утварэння гэтай лексемы з бліскаві́ца ’маланка’ (Сл. ПЗБ) пры кантамінацыі з ля́скаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)