разлучы́ць, -лучу́, -лу́чыш, -лу́чыць; -лу́чаны; зак., каго-што.
1. Прымусіць расстацца (блізкіх, сяброў); разысціся.
Вайна разлучыла родных.
2. Раздзяліць, аддзяліць што-н. ад чаго-н.
Р. канцы правадоў.
|| незак. разлуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. разлучэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спалучы́ць, -лучу́, -лу́чыш, -лу́чыць; -лу́чаны; зак.
1. каго-што. Злучыць адно з другім, аб’яднаць.
С. тэорыю з практыкай.
С. фарбы, колеры.
2. каго-што чым. Наладзіць сувязь з кім-, чым-н.
С. рэкі каналам.
|| незак. спалуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. спалучэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адлучы́ць, -лучу́, -лу́чыш, -лу́чыць; -лу́чаны; зак., каго-што, ад чаго.
Аддзяліць ад каго-, чаго-н., адасобіць; раздзяліць.
А. авечку ад чарады.
А. ад царквы (прызнаць чужым царкве). Пясок адлучыў частку возера.
|| незак. адлу́чваць, -аю, -аеш, -ае і адлуча́ць, -а́е, -а́еш, -а́е.
|| наз. адлучэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Вылучэ́нец (БРС). Да вылучыць (гл. лучыць). Неалагізм, які ўзнік у 20‑х гадах для перадачы рус. выдвиженец (Гіст. мовы, 2, 258).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
залучы́ць, ‑лучу, ‑лучыш, ‑лучыць; зак.
1. каго. Разм. Прыцягнуць да ўдзелу ў чым‑н.; перацягнуць на свой бок. Дзеду дужа хацелася залучыць да сябе такога спрытнага чалавека, як Марка Балук. Колас.
2. да каго. Абл. Зайсці, заехаць мімаходам. — Мне чамусьці скрозь здавалася, што вы як-небудзь залучыце да мяне. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Луча́ць 1 ’яднаць, злучаць, з’ядноўваць’, славін. łąčac ’тс’. У іншых слав. мовах толькі ў прэфіксальных варыянтах. Да прасл. lǫčati — ітэратыў да lǫčiti > лучы́ць 1 (гл.).
Луча́ць 2 ’трапляць у цэль, падладжвацца’ (Гарэц., ТСБМ, Янк. 2, Дразд., Нас. Сб., Юрч. Фраз. 3, Касп.; мсцісл., дзісн., КЭС), ’цэліцца, прыцэльвацца’ (ТС), ’намервацца’ (Сцяшк. Сл.), паст. ’штурхаць нагой’, лаг. ’улоўліваць’ (Сл. ПЗБ), луча́ці ’страляць з лука’ (Ян.), луча́цца ’трапляцца, здарацца, мець месца’ (Нас., Шат.; КЭС, лаг.), ’сватацца’ (віл., Сл. ПЗБ), лу́чна ’трапна, у цэль’, лу́чны ’трапны’, ’шчаслівы, удачлівы’ (Нас.). Да лу́чыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разлуча́ць ’падзяляць на часткі’ (лід., Сл. ПЗБ), разлуча́цца ’падзяляцца на часткі’, ’адслойвацца (пра малако)’ (астрав., лаг., Сл. ПЗБ). Да лучы́ць 1 (гл.), параўн. ст.-слав. разлѫчити ’аддзяліць’ і пад. (< *orz‑lǫčiti, аб семантычным развіцці *lǫčiti ад ’разлучаць’ да ’злучаць’ гл. ЭССЯ, 16, 132–133).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
злучаць, лучыць, сточваць; звязваць, увязваць (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
налучы́ць, ‑лучу, ‑лучыш, ‑лучыць; зак.
Разм.
1. на каго-што. Натрапіць, набрысці. Налучыць на воўчую яму. □ [Раман:] — Налучыш яшчэ на падземны валун — пакалечыш плугі... Пташнікаў.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.); каго. Знянацку захапіць, застаць. Запытанне настаўніка налучыла.. [Ліду] знянацку. Колас.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.); каго. Здарыцца з кім‑н. І горш за ўсё тое, што гэтае здарэнне якраз налучыла маленькую Натальку. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
далучы́ць, ‑лучу, ‑лучыш, ‑лучыць; зак., каго-што.
1. Злучыць з чым‑н., прыбавіць да чаго‑н. Далучыць дакументы да заявы. □ А пасля неяк пан абводзіў з каморнікам свае межы і тут ужо як мае быць далучыў да сябе гэты куток. Чорны. «У чым рэч?» — далучыў Рыгор свой голас да іншых. Гартны.
2. да чаго. Пазнаёміць з чым‑н., увесці ў што‑н. Далучыць дзяцей да музычнай культуры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)