Разлуча́ць ’падзяляць на часткі’ (лід., Сл. ПЗБ), разлуча́цца ’падзяляцца на часткі’, ’адслойвацца (пра малако)’ (астрав., лаг., Сл. ПЗБ). Да лучы́ць 1 (гл.), параўн. ст.-слав. разлѫчити ’аддзяліць’ і пад. (< *orz‑lǫčiti, аб семантычным развіцці *lǫčiti ад ’разлучаць’ да ’злучаць’ гл. ЭССЯ, 16, 132–133).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)