потасо́вка разг.

1. (драка) бо́йка, -кі ж.;

2. (побои в наказание) лупцо́ўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

По́пад (пдпыд) ’пакаранне’, ’гібель’ (Юрч., Фраз. 1), ’лупцоўка’, груб. ’пагібель’ (Юрч., Фраз.), попыддзе ’пакаранне’ (Юрч. Выгв.). Ад папасціся ’трапіцца на дрэнным учынку’ > ’быць падраным’. Параўн. укр. попадати ’апынацца ў неспрыяльных умовах’, рус. дыял. попадывать ’атрымліваць прачуханку’. Да папасці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пёрка1 ’наганяй’ (светлаг., Мат. Гом.). Да праць (гл.) < прасл. *pьrati, perą пры ад’ідэацыі рус. по́ркалупцоўка’, якое ад пороть ’распорваць’.

Пёрка2 ’травяністая расліна з вузкімі лістамі’ (Мат. ТС), ’доўгі ліст якой-небудзь расліны’ (ТСБМ). Памяншальнае да пяро́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трапка́ч, ‑а, м.

1. Ручнік з доўгімі махрамі. У мыцельніку, пад чысцюсенькім, надвое зложаным трапкачом, ляжаў касцёр блінцоў. Гартны. — Вось тут, бліжэй да стала садзіцеся са сваёй канторай, — змахнула трапкачом стол Параска Карпаўна. Бялевіч.

2. Разм. Лупцоўка, біццё такім ручніком. [Баба] схапіла Віцю за руку, не даўшы нават распрануцца, задрала [ф]уфайку і — трапкача, трапкача! — «каб ведаў, .. як пад рукі злыдням лезці!». Паўлаў. [Маці] дала яму добрага трапкача, прагнала з хаты, сказаўшы: — Не руш чужое! Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лу́пень, зарабі́ць лу́пня ’быць адлупцаваным’ (жытк., Нар. словатв.), лу́пе́ньлупцоўка, калатня’, ’непамерная плата’, даць лу́пня, заробіць лу́пня ’атрымаць лупцоўку’ (ТС). Укр. да́ти лу́пня, рус. разан. дать лупака́, урал. лу́панцы ’біццё’, укр. жытом. лупанець ’удар рукой’, польск. dać łupnia, якое, магчыма, запазычана з усх.-слав. моў (Слаўскі, 5, 333). Там жа даецца і прасл. форма lupьnjь, якая да lupiti > лупі́ць ’моцна біць, лупцаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыпа́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прыпарваць — прыпарыць (у 1 знач.).

2. Якое‑н. рэчыва, вадкае або цестападобнае, якое прыкладваецца гарачым да хворага месца. Маці яму і банькі ставіла і гарачыя прыпаркі рабіла, шкіпінарам націрала яго, а Лёньку з кожным днём усё больш і больш займала дух. Гроднеў.

3. перан. Разм. Лупцоўка; наганяй. — Ну і дасць жа табе бацька прыпарку, як раскажу. Пташнікаў.

•••

Як мёртваму прыпарка (паможа) — аб тым, што не можа дапамагчы, прынесці карысці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́волочка ж., прост.

1. (действие) вы́валачка, -кі ж.; вывалака́нне, -ння ср., вывала́кванне, -ння ср., выця́гванне, -ння ср.; см. вывола́кивать;

2. (нагоняй) прачуха́нка, -кі ж., лупцо́ўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

та́ска ж., прост. лупцо́ўка, -кі ж.; (нагоняй) наганя́й, -ня́ю м.; (трёпка) чос, род. чо́су м., дыхт, род. ды́хту м.;

дать та́ску даць наганя́й, даць ды́хту (чо́су), начу́біць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мя́ла, мя́ло, мʼя́ло, стол., іван. мня́ло, мне́ло ’драўляны таўкач для бульбы або каб церці мак’; мя́ла (а таксама мялава́ты, мя́лаваты) ’няспрытны, непаваротлівы, нязграбны чалавек’ (ТСБМ, Янк. БП, Федар. 2, Растарг., Шат., Мат. Гом., Сл. Брэс., Сл. ПЗБ; слонім., Нар. словатв.), мя́ла, мя́лка, мя́лачка ’мялка для льну ці канапель’ (Нас., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), мя́лалупцоўка’ (Ян.), ’пашча, зяпа, рот’ (Касп., Бяльк.). Укр. мʼя́ло, мня́ло, рус. мя́ло. Усх.-слав. Узыходзіць да прасл. mẹdlo (Трубачоў, Этимология–1963, 17, 18 і 20). Да мяць (гл.). Параўн. таксама мя́ліца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туз1 ‘старшая ў сваёй масці ігральная карта’ (ТСБМ, Нас., Пятк. 3, Бяльк., Янк. БП, Вруб.), перан. ‘таўсцяк; багаты чалавек, уплывовая асоба’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк.): наеўся, як туз (рэч., Ліцв.). З польск. tuz, якое з с.-в.-ням. tûs, dûs ‘туз’; мяркуецца, што першапачаткова з ням. Daus ‘двойка’ ў гульні ў косці з двума вочкамі, параўн. ід. tejz, tojz ‘туз’, потым назва перайшла на гульню ў карты < ст.-франц. daus, франц. deux < нар.-лац. duōs ‘два’, ‘двойка’ (Брукнер, 585; Фасмер, 4, 115; Арол, 4, 114; ЕСУМ, 5, 669).

Туз2 ‘вымова, спагнанне з бойкай’ (Нас.): даць туза́ ‘моцна пабіць, адлупцаваць’ (Некр. і Байк.), параўн. укр. туз ‘удар, штуршок’, рус. валаг. туз ‘моцны ўдар’ (СРНГ), польск. tuzy ‘удары’, ‘бойка, лупцоўка’, ‘шышка’, poszedł z nim w tuzy ‘ўзяліся за ілбы’. Дэвербатыў ад ту́заць (гл.), магчыма, другасна набліжаны да папярэдняга слова (‘ход тузом’?). Сюды ж туза́нікі ‘частыя спагнанні’, туза́нка ‘лаянка з бойкай’, туза́ла, туза́н ‘строгі чалавек, які любіць спаганяць’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)