Пламе́тны ’псіхічна хворы’ (стол., ЛА, 3; ТС), укр. бойк. планіта ’дур, дурыкі’, усх.-палес. пламета ’псіхічная неўраўнаважанасць’, пламётна пагода ’благое надвор’е, нягода’. Утворана ад плакетак, параўн. польск. planetnik, plametnik ’дух, які жыве ў дажджавых хмарах’, а таксама ’лунацік’, і planetnicaнеўраўнаважаная жанчына, самадурная’. Сюды ж мазыр. пламе‑ та ’неслух, непаседа (пра дзіця)’ (Мат. Гом.), кобр. пламэтытысь ’хандрыць’ (Нар. лекс.; Сл. Брэс.), пламідны ’зайздросны’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́сячнік1 ’прыгонны селянін, які атрымліваў штомесячную натураплату ад памешчыка’ (ТСБМ). Да ме́сячны < ме́сяц1 (гл.). Параўн. ме́сячна ’штомесячна’ (Ян.).

Ме́сячнік2 ’месячны адрэзак часу, прызначаны для правядзення якога-небудзь грамадскага мерапрыемства’ (ТСБМ). З рус. месячник ’тс’.

Ме́сячнік3лунацік’ (іўеў., Сл. ПЗБ). З ме́сячны, параўн. ст.-рус. мѣсячный ’тс’ (пач. XIV ст.). Не выключана і пасрэдніцтва польскай мовы. Параўн. польск. miesięcznik, miesięczny ’тс’. Устарэлай формай у суч. чэш. мове лічыцца měsičník ’тс’. Параўн. і серб.-харв. mjesečanin, mjesečnjak.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры́зніць ‘гаварыць без памяці, галюцыніраваць’, ‘несці лухту’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Байк. і Некр., Гарэц., Мядзв., Касп., Багд., Стан.), ‘гаварыць праз сон’ (Бяльк.), ‘бачыць што ў сне, у гарачцы’ (Ласт.), трызні́ць ‘гаварыць адно і тое ж’ (ТС, Растарг.), тры́зніці ‘хлусіць, гаварыць няпраўду’ (пруж., Сл. ПЗБ), ‘блюзніць, трызніць, гаварыць у непрытомнасці’ (паўн.-усх., ЛА, 3), тры́зніклунацік’ (Мат. Маг.), тры́зненне ‘вярзенне, бяссэнсавая гаворка хворага, які знаходзіцца ў бяспамяцтве’, ‘мары, думкі аб кім-, чым-небудзь’ (ТСБМ); трызня́ ‘лухта, абы-што’: як будзеш спаць да дня, насніцца трызня (чач., Бел. дыял. 2), тры́зня ‘шкода’ (Стан.). Параўн. укр. три́знувати ‘біцца, змагацца, банкетаваць пасля бітвы’, рус. смален., зах.-бранск. тры́знить ‘блюзніць; бяздумна гаварыць, плявузгаць’, польск. tryznić ‘дарэмна траціць час’, чэш. trýznit ‘мучыць, катаваць, раздзіраць’, славац. trýzniť ‘тс’. Няясна, у тым ліку ў адносінах да папярэдняга слова. На аснове польск. tryznić і чэш. мар. trýzniti ‘сыпаць, трусіць’ Страхаў (Palaeoslavica, 13, 2, 14–15) выводзіць дзеяслоў з *tryti, *truti (гл. церці), а таксама аналагічна да *trina (гл. трына) назоўнік *trizna, у семантыцы якога развілося значэнне ‘скруха, жалоба’. Спробу звязаць чэш. trýzniti ‘мучыць’ (< *tryti) з польск. trużyc ‘тс’ шляхам атаясамлівання з асновай *tryz‑ зрабіла Варбат (Этимология–1983, 41), у гэтым выпадку мяркуецца збліжэнне семантыкі слоў ‘блюзніць’ і ‘мучыць’, параўн. і рус. валаг. тры́жить ‘навязліва паўтараць адно і тое ж’. Пра паралелізм у структуры і семантыцы трызніць і трылузіць (гл.) з выдзяленнем элемента тры‑ — спецыяльна Цыхун, Зб. Супруну, 280; варыянты тры́зніць/дры́зніць (маг., ЛА, 3, 81), магчыма, пад уплывам дрыве́ць ‘блюзніць, гаварыць у непрытомнасці’, ‘гаварыць лухту’ (Нас., Касп., Дабр.; ашм., Стан., ЛА, 3) — няяснага паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лунь1 ’мышалоў, Circus Lacép., драпежная птушка з сямейства ястрабіных з шаравата-белым апярэннем у дарослых ’самцоў’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ). Укр. лун, лунь ’тс’, ’коршак’; рус. лунь ’мышалоў’, ’сокал’, ’сава’, ’голуб’, ст.-рус. лунь ’драпежная птушка’; ст.-польск. łunak ’каня’, ст.-луж. luń, чэш. luňák ’тс’, ходск. ’крэчат’; славац. luniak, lunák ’каня’; славен. lȗnj ’каршун’, ’мышалоў’, ’арол’, ’каня’, серб.-харв. lunj, ljȗna, лу̏ња, љ̏на, ју̏на ’шулёнак’, ’каня’, ’палявы мышалоў’, ц.-слав. лунь ’каршун’. Прасл. lunь ’драпежная птушка з сям’і сокалаў’ (Слаўскі, 5, 311–312; Булахоўскі, Вибр. пр., 3, 227). Генетычна звязана з прасл. luna ’святло, бляск’. Названа паводле белага, сіва-белага, шэра-белага, матавага колеру апярэння. Бернекер (745–746), аднак, звязвае назву птушкі з паняццем ’востры, быстры ясны погляд’. Іншыя этымалогіі менш імаверныя, гл.: Фасмер (2, 534); Уленбек (KZ, 39, 260), Брукнер (KZ, 42, 356), Махэк₂ (344), Скок (2, 231); Бязлай (2, 156).

Лунь2 ’хмара’ (віл., Сл. ПЗБ). Да луна́3 (гл.).

Лунь3 ’маўклівы, скаваны ў рухах чалавек’ (міёр., З нар. сл.), ’марудлівы, пасіўны’ (паст., віл., глыб., брасл., Сл. ПЗБ), ’стары чалавек, жывёліна без энергіі’ (паст., глыб., Нар. лекс.), ’разумова недаразвіты, здурнелы, разгублены’ (глыб., брасл., паст., гарад., Нар. лекс.; глыб., в.-дзв., паст., Сл. ПЗБ), ’здань, прывід’ (чэрв., Сл. ПЗБ; віл., Нар. лекс.); лунь, луніца ’самотны’ (глыб., віл., Нар. лекс.); паст., брасл. аблуне́ць ’стаць зацюканым, прыгнечаным’; паст., віл., глыб., гродз. лунява́ты ’дурнаваты’ (Нар. лекс., Сл. ПЗБ); в.-дзв., брасл., лаг. лунь ’той, хто ходзіць без справы’, ’гультай, маруда’ (КЭС, лаг.). Да луна́1 (гл.). Аткупшчыкоў (Из истории, 238) лексему лунь выводзіць з *louk‑s‑nis. Семантычна блізка стаіць да луне́ц, луна́цік (гл.). Усё семантычнае поле гл. Мацкевіч₂ (Нар. лекс., 165–167).

Лунь4 ’глыбокае, небяспечнае месца на балоце’ (гродз., Яшк.). Да луні (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Луна́1 ’зарава’ (Бес.), у выразе: хадзіць па луне ’быць лунацікам’ (віл., Сл. ПЗБ), луна́ ’рэха’ (Растарг.), ’маладзік’ (добруш., Бел. хр. дыял.). Укр. луна́ ’водбліск, зарава’, ’рэха, водгулле’, рус. луна́ ’месяц’, ’водбліск на небе’, ’промень святла’, ’асветленае праменямі святла неба’, паўд. ’рэха’; польск. łuna ’водбліск моцнага святла, вялікага агню’, ’святло’, ’вясёлка’, ’чырвонае неба’, ’чырвань на шчоках’, каш. łu̇na, łǫna ’чырвань агню’, палаб. lau̯nǝ, lai̯nǝ ’месяц’, чэш. і славац. (паэтыч.) luna, ст.-чэш. luna ’промень, святло, бляск’, ’месяц’, славен. lúna ’месяц’, młȃdạ, pȍu̯nạ łȗnạ ’маладзік’, серб.-харв. чак. lunȁ, дуброўн. lȗna ’вясёлка’, макед. (паэтыч.) луна і серб.-харв. лу́на ’месяц’, балг. луна́ ’тс’, ст.-слав. лоуна ’тс’, ц.-слав. ’святло месяца’. Прасл. luná ’бляск, водбліск’, ’месяц’, ’вясёлка’, якому адпавядаюць: ст.-прус. lauxnos ’свяцілы’, лац. lux ’святло’, lūna ’месяц’ (у больш старажытным напісанні losna), авест. raōχšmā‑ ’святло, бляск’, ст.-ірл. lūan ’тс’, ’месяц’, ст.-грэч. λευκός ’светлы’, λύχνος ’свяцільнік, ліхтар’, ст.-в.-ням. liehsen ’ясны’, арм. lusin ’месяц’, тах. lukśanu ’які свеціцца’. І.‑е. праформа *louk‑s‑nā ’свяціла’, ’якая свеціцца’ суадносіцца з дзеясловам *leuk‑/*louk‑ (Бернекер, 745; Фасмер, 2, 533; Слаўскі, 5, 308–311; Мее, Études, 130, 442, 444; Скок, 2, 330–331; Махэк₂, 344; БЕР, 3, 509–510; Аткупшчыкоў, Из истории, 234). Мартынаў (Балта-слав.-іт. ізагл., 30) мяркуе, што прасл. luna з’яўляецца інфільтрацыяй іт. louksnā на зах.-балт. арэале.

Луна́2 ’ленасць, гультайства, нерухавасць’ (КЭС, лаг.). Да лунь3 ’гультай’ (гл.). Магчыма, тут назіраецца пэўны ўплыў на семантыку з боку лексем лунацік, хадзіць па луне́.

Луна́3 ’невялікая хмарка’ (гродз., бяроз., Сл. ПЗБ), ваўк. лунёк ’хмарка’ (там жа). Першапачаткова было лунь (ці ⁺лунъ), а жаночы род з’явіўся пад уплывам лексемы хмара (а, магчыма, і луна ’водбліск’), параўн. лунь, лунёк ’невялікая дажджавая хмара’ (віл., Жыв. сл.), ’здань, прывід’, луні́ ’кучаравыя воблакі’ (віл., Нар. лекс.), лунь ’белы балотны туман’ (ТСБМ). Названа паводле бела-шэрага колеру, бледнага водбліску. Генетычна да лупа́1 (гл.). Сюды ж луні́сты ’хмарны’ (віл., Сл. ПЗБ).

Луна́4 ’незарослае вадзяное месца ў балоце, якое адсвечваецца’ (зах.-бел., Яшк.). З лума́ > лу́міна (гл.). Відавочна, сема ’водбліск’ і вызначыла фіналь, аформіўшы яго ў ‑на, як ⁺луна́ (гл. луна́1), якое зафіксавана ў в.-дзв. гаворках у мн. ліку: луны́ ходзюць ’блішчаць, пераліваюцца, льсняцца’ (Сл. ПЗБ). Параўн. таксама лу́нка, лу́нька (гл.).

Луна5 ’няшчасце, бедства’ (Шат.). Генетычна роднаснае да укр. лун, лунь у выразе лу́на пійма́ти ’памерці’, рус. луна́ ’смерть’ і, магчыма, да балг. лу́на ’моцны вецер з віхром’, лу́на і лу́ня ’бура’ (Дурыданаў, Болг. русистика, 1979, 4, 32–34), а таксама чэш. кіёўск. luňák ’хуткі вецер’. Утвораны пры дапамозе старога суфікса ‑на (< прасл. ‑na) ад асновы лу‑, якую Буга (Rinkt, 2, 373), Фасмер (2, 533), разглядаючы рус. луна́ ’смерць’, бачаць у роднасных літ. lavónas і liavónas ’труп’, liáujuosi gyvenęs, прус. au‑laũt ’памерці’, liáutis, paliáuti ’спыняць’, лат. ļaũt ’дапускаць, дазваляць’; сюды ж прасл. lěviti: укр. ліви́ти ’слабець’, чэш. leviti ’палягчаць’; гоц. lēwjan ’аддаваць на што-небудзь’. Сюды ж лу́нуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)