луна́цік, -а, мн. -і, -аў, м.

Хворы на лунацізм.

|| ж. лунаці́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

луна́цік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. луна́цік луна́цікі
Р. луна́ціка луна́цікаў
Д. луна́ціку луна́цікам
В. луна́ціка луна́цікаў
Т. луна́цікам луна́цікамі
М. луна́ціку луна́ціках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

луна́цік м. луна́тик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

луна́цік, ‑а, м.

Хворы на лунацізм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Луна́цік ’хворы на лунацізм’ (ТСБМ, Сцяшк., Сл. ПЗБ). Сюды ж пераносныя значэнні: в.-дзв. ’той, хто вельмі рана прачынаецца’ і рагач. ’той, хто трызніць’ (Сл. ПЗБ). Ст.-бел. лунатикъ, люнатыкъ, лунятыкъ ’тс’ (1580 г.) запазычана са ст.-польск. lunatyk ’тс’, якое з лац. lūnāticus (Булыка, Лекс. запазыч., 129).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

луна́тик луна́цік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лунаці́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Жан. да лунацік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самна́мбул, ‑а, м. і самна́мбула, ‑ы, м. і ж.

1. Хваравіты на самнамбулізм; лунацік.

2. Тое, што і празорца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Луне́цлунацік’ (ваўкав., Сл. ПЗБ). Да луна́1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Снавіда, сновы́да ‘чалавек, які мала спіць па начах’ (драг., З нар. сл.). Укр. снови́далунацік . Ад сон і відзець; гл. Фасмер, 3, 700; ЕСУМ, 5, 337. Няясна, ці адносіцца сюды рус. дыял. снофи́да, снафи́да ‘апатычны, вялы, сонны чалавек’, з-за цяжкасцей пры тлумачэнні ‑ф‑; гл. Фасмер, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)