ме́сяц м.

1. ме́сяц;

у сту́дзені ~цы — в январе́ ме́сяце;

2. луна́ ж., ме́сяц;

○ по́ўны м. — по́лная луна́;

◊ мядо́вы м. — медо́вый ме́сяц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Луне́ц ’лунацік’ (ваўкав., Сл. ПЗБ). Да луна́ 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Луны́ ’бляск, глянец, мігаценне’ (в.-дзв., Нар. сл.). Да луна́ 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палу́нія ’лунацізм’ (Сл. ПЗБ). Да лу́на (гл.). Відаць, са скажонага рус. полнолуние.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маладзі́к, -ка́ м. молодо́й ме́сяц; луна́ в пе́рвой че́тверти; новолу́ние ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Луна́вы ’блізарукі’ (браг., Мат. Гом.) утворана ад луна́ 1 пры дапамозе суф. ‑ав‑ы (як дзіра́вы, ласка́вы). Матывацыя: пры месячным светле прыходзіцца прыглядацца (як блізарукі), каб пабачыць, разглядзець больш дробную рэч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

серабры́ць несов., в разн. знач. серебри́ть;

с. лы́жкі — серебри́ть ло́жки;

ме́сяц с. лі́сце — луна́ серебри́т листву́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

серебри́ть несов., в разн. знач. серабры́ць;

серебри́ть ло́жки серабры́ць лы́жкі;

луна́ серебри́т листву́ ме́сяц сярэ́брыць лі́сце;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лу́ннік ’расліна Lunaria rediveva L.’ (ТСБМ, Кіс.; БелСЭ, 6). Відавочна, з рус. мовы, дзе лу́нник таксама звязана з лексемай луна́ 1 (гл.), як і ў іншых мовах: польск. miesiącznica, mieśięcznik, чэш. měsíčenka, lunatěnka, měsíčnice. Матывацыя: насенне мае форму паўмесяца (Махэк, Jména, 65).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Луна́ць 1 ’плаўна лётаць, рухацца ў паветры’, ’развявацца ў паветры’, ’плысці, раздавацца (пра песні, музыку)’, ’быць у стане далёкіх ад рэчаіснасці пачуццяў’ (ТСБМ). Укр. луна́ти ’адгукацца, раздавацца’, рус. чалябінск. луну́ть ’кінуць’. Да луна́ 1 ’рэха’, ’водбліск’.

Луна́ць 2 ’павольна хадзіць’ (валож., Жд. 1). Да лунь 3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)