збе́гацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Стаміцца, змарыцца бегаючы. Збегаўся, змарыўся, ледзьве ногі валачэ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Ле́дзьбашто, драг. лэдьбошчоледзьве’ (Сл. паўн.-зах.). З лэдьбо (гл. папярэдняе слова), дапоўненага часціцай шчо.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дажджы́на, ‑ы, ж.

Адна капля дажджу. Дажджына па шыбіне ледзьве, Як па шчацэ, цячэ. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ле́дзьбыледзьве’ (чэрв.), лэдьбо ’тс’ (драг., Сл. паўн.-зах.) — у выніку распадабнення з ледзьвы, лэдьво (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ледзь ’нямнога’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк., Касп., Шат., Яруш.), стол., драг. лэдь (Нар. лекс.), ледзь ’насілу, з вялікімі цяжкасцямі; ледзьве’ (ТСБМ, КЭС, лаг.), ледзь‑ледзь ’зусім трошкі’ (Шат.). Укр. ледь ’ледзь’, ’ледзь-ледзь’. Бел.-укр. ізалекса, якая ўзнікла ў выніку скарачэння ледзьве (< ledъvo), пасля чаго з’явілася мяккае д > дзʼ (В. Мартынаў, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нюансава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак., што і без дап.

Адцяняць, захоўваць ледзьве ўлоўныя пераходы, нюансы чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рысі́сты, ‑ая, ‑ае.

Які мае добрую рысь ​1 (пра каня). Фурман ледзьве стрымліваў спрыт мышастых рысістых коней. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазапуха́ць, ‑ае; зак.

Запухнуць — пра многае. — [Шэршні] пакусалі так, што ў дзеда пазапухалі вочы, і ён ледзьве знайшоў дарогу дадому. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уло́ўны

1. улови́мый;

ле́дзьве ўло́ўны шэпт — едва́ улови́мый шёпот;

2. рыб. уло́вный;

у. год — уло́вный год

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падкульга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Падысці, кульгаючы. Пастушок ішоў цераз сілу, скалечаны, напалоханы. Ён ледзьве падкульгаў да гаспадара і заплакаў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)