Даба́длебедзь’ (Касп.). Трубачоў (Слав. языкозн., V, 178) мяркуе, што, відаць, гэта старое слова з цёмнай формай і, магчыма, праславянскае (праславянскі дыялектызм бел. мовы). Форма яго не дае ўпэўненасці ў тым, што яно звязана з прасл. *elbedь, *olbǫdьлебедзь’ (магчыма, паводле Трубачова, там жа. тут назіраецца табуістычная змена слова). Нягледзячы на тое што слова яўна дэфармаванае, можна меркаваць, што тут, магчыма, адбыліся фанетычныя змены (асіміляцыя): даба́д < лаба́д, а гэта ўжо значна бліжэй да магчымых прасл. форм; параўн. чэш. labuť, дыял. labudek, славац. labuť, labuď, labuda, польск. łabędź, серб.-харв. лабуд, славен. labod (параўн. Махэк₂, 316). Калі бел. дыял. дабад сапраўды з ранейшага *лаба́длебедзь’, то гэта можа быць каштоўным сведчаннем таго, што ўсх.-слав. гаворкі мелі змешаны характар, г. зн. што ў іх маглі сустракацца элементы зах.-слав., а нават і паўд.-слав. тыпу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лебядзіць ’ліслівіць’ (чэрв., Жл. 2). Да лебязіць ’тс’ з заменам з > дз, як у слове дэвон (Сгиопъ) < польск. dzwon, але ў данай лексеме маецца уплыў не польск. мовы, а слова лебедзь: ’хвалячы, называць лебеддзю’ > ’ліслівіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адзінабо́рства, ‑а, н.

Барацьба адзін на адзін паміж двума праціўнікамі; паядынак. Даўней гэта выглядала так. Сустракаліся два варожыя станы. Асілкі скрыжоўвалі зброю, а ворагі тым часам, гледзячы з двух бакоў на адзінаборства, набіраліся злосці, каб рынуцца пасля ў крывавы бой. Брыль. // Барацьба аднаго з некалькімі праціўнікамі адначасова або са стыхіяй. Сама легенда была нескладанай: паводле яе, адзін толькі Страцім-лебедзь адмовіўся ад Ноевага каўчэга, сам уступіўшы ў адзінаборства са стыхіяй патопу. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стэрх ‘белы журавель, які водзіцца ў тундры і лесатундры’ (ТСБМ). З рус. стерк, стерх ‘тс’; слова ўсходне-паўднёваславянскае, параўн. яшчэ рус. сте́рех, стёрха ‘тс’, укр. стерх ‘чорны бусел’, стараж.-рус. стеркъ, стьркъ ‘бусел’, серб.-харв. штр̑к, славен. štȓk, балг. стрък, штрък ‘тс’, ст.-слав. стрькълебедзь’. ЕСУМ (5, 413) узнаўляе прасл. *st(ь)rkъ, якое, відаць, роднаснае лат. stirka ‘даўганогая істота; дзяўчынка з доўгімі нагамі’, stirkle ‘даўганогая аўца’ (гл. Мюленбах-Эндзелін, 3, 1073); далей — з пашырэннем ‑g‑: ст.-в.-ням. Storah ‘бусел’, ст.-ісл. storkr; з іншай ступенню чаргавання галосных: ст.-ісл. starkr ‘моцны, здаровы’. Кіпарскі (Gemeinslav., 162) і інш. набліжаюць да тарчаць, рус. сторчать (гл. сторч). Высоўвалася таксама версія аб запазычанні з германскіх моў, супраць чаго Фасмер (3, 758 з літ-рай, які адзначае, што тады застаецца няясным ‑ьr‑ (‑er‑); неабгрунтаванай застаецца і думка аб зваротным напрамку запазычання — з славянскіх моў у германскія (Сабалеўскі, ЖМНП, 1911, май, 165). Гл. яшчэ Міклашыч, 322; Младэнаў, 698; Матцэнаўэр, Cizí sl., 314; спецыяльна Клепікава, ВСЯ, 5, 163–164; Сной₁ (648: да і.-е. *(s)terk/g‑ ‘быць цвёрдым, тугім, ацвярдзець’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пе́сня, ‑і, ж.

1. Невялікі паэтычны твор для спеваў. Харавая песня. Песня-калыханка. Лірычная песня. □ Дзяўчаты спявалі старую жніўную песню. Асіпенка. // Гучанне такога твора, яго мелодыя, гукі. Песня была дружнай, зладжанай і лілася з нашых грудзей магутнай хваляй бадзёрасці, адвагі, мужнасці. Анісаў. // Пра спевы птушак. Серабрыстую песню сваю разліў высока ў сіне-сінім небе жаўранак. Мурашка. // Пра меладычныя гукі, якія нагадваюць песню. Куй, каваль! Няхай прачнецца, Хто шчэ спіць чароўным сном, — Да іх хутка данясецца Песня молата: «дзін», «бом!..» Чарот.

2. Невялікі верш, напісаны ў стылі музычна-паэтычнага твора. Песні Кальцова. // Паэтычная творчасць, паэзія. — Баюся, што песня возьме верх над прозаю ў творчасці Саўкі! — сказаў студэнт не то жартам, не то сур’ёзна. Бядуля.

3. Назва некаторых інструментальных напеўных твораў.

•••

Варажбітная песня — абрадавая песня, якая выконваецца пры святочнай варажбе.

Доўгая (вялікая) песня (гісторыя) — тое, што не скора можа быць зроблена, расказана і пад., што патрабуе працяглага часу для свайго завяршэння.

Лебядзіная песня — апошні, звычайна найбольш значны, чый‑н. твор; апошняе праяўленне таленту, здольнасці і пад. (ад народнага падання, што лебедзь пяе адзін раз у жыцці — перад сваёй смерцю).

Песня чыя спета — тое, што і песенька чыя спета (гл. песенька).

Старая песня — што‑н. даўно вядомае.

Цягнуць (спяваць) адну і тую ж песню гл. цягнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лебяда́1, лябяда, лібіда ’расліна лебяда звычайная, Che nopodium album L.’ пустазелле з лісцем, якое звычайна пакрыта мучністым налётам’ (Бяльк., Касп., Сцяшк., Яруш., ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Кіс.), лобода (беласт., Сл. паўіі -зах., Бес.), лабада (Мат. Гом.; паўн.-зах., КЭС), свіная лабада (гом., Кіс.), белая лебяда ’тс’ (маг., Кіс.), лібідзіна ’адна сцябліна лебяды’ (міёр., Нар. словатв., Юрч. Вытв.). Укр. (дика, собача) лобода, рус. лобода, лебеда, польск. lebioda, в.-луж. Ιο- bodą, чэш. lebeda, славац. loboda, серб.-харв. лобода, чак. лобода, лобода, харв. кайк lobuda, балг. лобода ’лебяда’, ст.-слав. лобода ’лябеднік’. Не зусім яснае слова. Першапачаткова elb‑ odä, якое ў выніку асіміляцыі дало lebeäa і loboda, але тэарэтычна магчымым з’яўляецца і leboda (Слаўскі, 4, 90). Фасмер (2, 469) з формы leboda выводзіць lebeda (в. скл. lobódę) © з апошняга ў некаторых гаворках адбылося выраўноўванне. Такім чынам, можна прыняць прасл. leb‑/ ІоЬ‑ЦЬ, якое хутчэй за ўсё з’яўляецца роднасным з лац. albus, умбр. alfu ’белы, светлы, ясны’, ст.-грэч. αλφός ’белая высыпка на целе’, познягрэч. άλωφής · λευκός ’тс’, αλφιτον ’ячменная мука, крупа’, алб. еір ’ячмень’ — так названа расліна паводле белай афарбоўкі лістоў яе пылком. Падобным чынам утвораны літ. balanda, лат. baluódis ’лябеднік’, якія таксама суадносяцца з baltas ’белы’ (Фрэнкель, Zl’sIPh, 20, 59). Махэк₂ (323) для слав., балт. і н.-в.-ням. Melde (< Z*belde) выводзіць праеўрапейскую форму *bheleda/ʼ*bholoda. Больш падрабязна этымалагічныя версіі гл. апрача Фасмера (2, 469–470), Слаўскага (4, 89–91), Махэка₂ (323) яшчэ ў Скока (2, 312), Бязлая (2, 147), Шустэра–Шэўца (769–770). Генетычна роднаснае з лебедзь (гл.).

Лебяда́2 ’лябеднік, Atriplex hortensis L.’ (Кл.), лабада, лабоднік, лабадоўнік ’тс’ (паўн.-зах., КЭС). Укр. лобода, рус. кур. лобода, ярасл. лобуда, польск. łoboda ogrodowa, н.-луж. loboda (hoboda, oboda, obeda, loboda, lobeda, lobyda), b.- луж. loboda, чэш. lebeda, ходск. lebada, славац. lebeda, славен. loboda (прэкмурек. loboda), lebėda, leboda, серб.-харв. лобода (космецк. лобода), кайк. lob uda, макед. лобода, лобуда, (питома) лобода, балг. лобода, лобуда, лобда, лабда, ст.-слав. лобода. Да лебядаі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бе́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае колер снегу, малака; проціл. чорны. Пад высокімі белымі хмаркамі кружыліся буслы. Брыль. Стаіць мой сад пад белым цветам. Цётка. А па вогнішчы імчыцца Белы конь. Чарот. / у знач. наз. бе́лае, ‑ага, н. Дзяўчынка ў белым. □ Вішні ў белае беляцца І распускаюцца слівы. Калачынскі. [Старыя людзі] расказвалі, як адна рэч ператваралася часамі ў другую, белае рабілася чорным. Колас. // З моцна пасівелымі валасамі. Даглядаў пчол цэлы дзень Той, каго любяць дзеці, — Такі белы, белы дзед. Куляшоў. // Збляднелы. Не заплецены косы, Стан танклявай травінкі, Спахмурнелыя вочы, Белы твар, — ні крывіцкі. Броўка. [Ксёндз] увесь дрыжаў і быў белы, як палатно. Чарнышэвіч. // Дагледжаны, чысты, чыста памыты. Агранома хваляць не за белыя рукі. Прыказка. Тады сіраце нядзеля, як кашуля бела. Прыказка. // Які мае светлы колер. Белы хлеб. Белы пясок.

2. Светлы, ясны. Ды хіба ў памяці сатрэцца Той белы ранак, і сяло. Гілевіч. У акно пазірае белая месячная ноч. Мележ.

3. У спалучэнні з некаторымі назоўнікамі ўжываецца ў значэнні: контррэвалюцыйны, варожы Савецкай уладзе; проціл. чырвоны. Белая армія. Белая гвардыя. Белы тэрор. Белая банда. Белыя генералы. / у знач. наз. бе́лыя, ‑ых; адз. бе́лы, ‑ага, м. І ўсё ж цікавей было слухаць, як білі Чырвоныя коннікі полчышчы белых. Панчанка.

4. у знач. наз. бе́лыя, ‑ых. Светлыя фігуры ў шахматах і шашках. Ход белых. Белыя пачынаюць і робяць нічыю.

5. Які мае белы колер скуры (пра расу). Да яго, чорнага хлопчыка, ніколі не адносіліся так сардэчна белыя людзі. Бяганская. / у знач. наз. бе́лыя, ‑ых; адз. бе́лы, ‑ага, м. Прыйшлі белыя, заваявалі гэту зямлю, зрабілі неграў рабамі. Шамякін.

6. Як састаўная частка некаторых заалагічных, батанічных, хімічных і інш. назваў. Белы мядзведзь. Белы лебедзь. Белая акацыя. Белы грыб. Белая гліна.

•••

Белае мяса гл. мяса.

Белая гарачка гл. гарачка.

Белая пляма гл. пляма.

Белая раса гл. раса.

Белы білет гл. білет.

Белы верш гл. верш.

Белы вугаль гл. вугаль.

Белы свет гл. свет.

Белыя ночы гл. ноч.

Белая косць (костка) гл. косць.

Белым днём гл. дзень.

Зрабіць белае чорным гл. зрабіць.

Казка пра белага бычка гл. казка.

Пайсці (падацца) у белы свет гл. пайсці.

Пусціць па белым свеце гл. пусціць.

Свету белага не бачыць гл. бачыць.

Свету белага не відаць гл. відаць.

Сярод белага дня гл. дзень.

У белы свет як у капейку гл. свет.

Чорным па беламу напісана гл. напісаны.

Шыта белымі віткамі гл. шыты.

Як дзень белы гл. дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)