Ла́хты ’зношанае, парванае адзенне, скамечанае і бруднае’, ’манаткі’ (клец., Нар. лекс.). У выніку кантамінацыі лахі і латы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лыха́тка ’мачалка’ (нараўл., Мат. Гом.). Скарочанае з ⁺лахала́тка, параўн. укр. лахолата ’ануча, лахман’. Да ла́хі і ла́тка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лахаміда ’лахман’ (прынёманск., Нар. лекс.) узнікла ў выніку кантамінацыі лексем лахі і хламіда (гл.), параўн. хала‑ міда ’рызман’ (Юрч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лэхтар ’вынашаная падраная адзежына фабрычнага вырабу’ (КЭС, лаг.). Да лэх < ла́хі (гл.). Аб суфіксе ‑ар гл. Сцяцко (Афікс. наз., 148).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лэхі ’транты, анучы, парванае адзенне’ (Сцяшк.), ’лахманы’ (свісл., Шатал.; ваўк., Сл. ПЗБ). Да ла́хі (гл.). Аб пераходзе а > э гл. Карскі (1, 104).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́ха1 ’рухавая, вельмі балбатлівая жанчына’ (мсцісл., З нар. сл.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне, як соня (гопаць). Да ложаць^ (гл.).

Ла́ха2 ’крысо’ (Яўс.). Няясна. Магчыма, да лахі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лах1, ла́ха, ла́хі, ла́хэ ’лахман, рызман’ (Сіг.), ’старое, паношанае адзенне’ (ТСБМ), ’адзенне, якое насіць больш нельга’ (навагр., Нар. лекс.), ’шматы, транты’ (КЭС, лаг.), ’шмаццё, барахло’ (Нар. словатв.), іўеў. ’рызман’, арш. ’адзежына’, брасл. ’бялізна’, гродз. ’шматок’, (Сл. паўн.-зах.), у выразе: лахі пад пахі ’хутка пайсці’, ’вельмі паспешліва ўцячы’ (Лінгв. зб., Янк. БФ., Янк. БП). Укр. лах, лаха, лахи ’рызман’, ’адзенне ўвогуле’, рус. ёнаўск. (ЛітССР), прэйл. (ЛатвССР) лахи ’рэчы’, ’манаткі’, польск. łach, łacha ’адзенне’, ’вясельны ўбор’, ’чалавек, які носіць такое адзенне’, ’бадзяга’, чэш. lach, lachy, славац. lachy. Паводле Слаўскага (4, 403), — гэта паўн.-прасл. lachъ ’лахман, ануча’, роднаснае да ст.-грэч. λακίς ’тс’ (< λακίξω ’дзяру’), лац. lacer ’парваны’, lacīnia ’акравак’, ’адзенне’, літ. lãkatas ’абрэзак’, ’акравак, анучка’, lakataĩлахі’, лат. lakats ’хустка’. І.‑е. *lak‑so‑ (< *lek‑/*lǝk ’раздзіраць’). Агляд этымалагічнай літаратуры там жа.

Лах!2 — пра беганіну (мсц., ісл., Нар. лекс.). Да літ. làg, якое перадае імкненне, рух, бег. Параўн. таксама лахаць1.

Лах!3 — пра моцны ўдар па корпусу (полац., Нар. лекс.). Магчыма, гэта кантамінацыя гукапераймальных выклічнікаў лясь! і бах!

Лах!4 — пра балбатню (мсцісл., Нар. лекс.). Другаснае аддзеяслоўнае ўтварэнне ад лахаць (гл.), як мах! < махаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па́ха ж. мы́шка, подмы́шка;

пад па́хамі (па́хай, па́хі, па́ху) — под мы́шками (мы́шкой, мы́шки, мы́шку);

трава́ па па́хі — трава́ до мы́шек (до подмы́шек);

ла́хі пад па́хі — ша́пку в оха́пку; убира́ться восвоя́си

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ю́шка 1, ‑і, ДМ юшцы; Р мн. юшак; ж.

Металічны кружок, якім закладаюць адтуліну ў коміне, каб не выходзіла цёплае паветра. Маці.. стаяла ля прыпечка і зачыняла ў коміне юшкі, каб пайшоў дух на выстуджаную за ноч хату. Капыловіч. Каб не здарылася бяда, вокны і юшкі ў коміне перад навальніцай зачыняюць. Грамовіч.

ю́шка 2, ‑і, ДМ юшцы, ж.

1. Страва са свежай рыбы з прыправамі; рыбны адвар. Увечары, калі прыехаў з горада Шыковіч, яны палілі свой касцёр і на агні варылі юшку; Яраш з сынам паспелі налавіць рыбы. Шамякін.

2. Поліўка (у 1 знач.). Сабіна з цікавасцю глядзела ў акно. Яна бачыла, як Сабастыян сам сёрбаў лыжкай юшку, спрабуючы, ці ўварыліся грыбы. Сабаленка.

3. Жыжка ва ўсякай страве. Сёрбай юшку, на дне гушча! З нар.

4. перан. Разм. Кроў. [Чалавек:] Сам бачыў, як у Бабруйску на Казначэйскай нейкі дзяцюк сунуў кулаком у храпу гарадавому, а той толькі юшку выцер, лахі пад пахі ды ходу. Грахоўскі.

•••

Пусціць юшку гл. пусціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хра́па 1, ‑ы, ж.

1. Пярэдняя частка галавы ў буйной жывёлы; морда. Мядзведзь смокча лапу ў бярлозе санліва, Лось высунуў храпу — Шукае спажывы. Купала. // Ніжняя і сярэдняя частка пераносся ў жывёлы. Салвэсь папрасіў гаспадара разявіць каню зяпу. Той ахвотна паслухаўся: сціснуў праваю рукою жывёлу за храпу, а другою адцягнуў ніжнюю губу. Пальчэўскі.

2. звычайна мн. (хра́пы, храп). Ноздры ў вялікіх жывёл (каня, лася і пад.). Храпы вялікага гнядога каня дыхалі параю. Пестрак. З храп у .. [аленя] ішла пара, і яны былі белыя — заінелі. Пташнікаў.

3. Груб. Твар, нос чалавека. Якім чынам сюды трапіў, Не магу ніяк уцяміць. Ці не даў мне хто па храпе Ды адбіў дарэшты памяць? Крапіва. — Сам бачыў, як у Бабруйску на Казначэйскай нейкі дзяцюк сунуў кулаком у храпу гарадавому, а той толькі юшку выцер, лахі пад пахі ды ходу. Грахоўскі.

хра́па 2, ‑ы, ж.

Разм. Замёрзлая грудамі зямля. Васіль як бы і не заўважаў холаду, борзда тупаў прадранымі лапцямі па ўкамянелай камякаватай храпе, што біла ў падэшвы, у пяткі. Мележ. На дварэ падмарожвала. Растаптаная скацінай гразь ператварылася ў храпу. Чарнышэвіч. Аступілася [Ганна] у нейкую яму і балюча ўпала каленьмі на вострыя, мёрзлыя храпы. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)