Лыха́тка ’мачалка’ (нараўл., Мат. Гом.). Скарочанае з ⁺лахала́тка, параўн. укр. лахолата ’ануча, лахман’. Да ла́хі і ла́тка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лахамідалахман’ (прынёманск., Нар. лекс.) узнікла ў выніку кантамінацыі лексем лахі і хламіда (гл.), параўн. хала‑ міда ’рызман’ (Юрч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лохмат ’абрэзак, акравак’, ’гніллё’, лахматок, лахматочак ’тс’ (Нас., Яруш.). Трубачоў (Эт. сл., 15, 251) выводзіць прасл. loxmotъ, якое да laxъ, laxmy > лах, лахма́н (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лохмо́тья ед. нет лахмо́цце, -цця ср., лахманы́, -но́ў, ед. лахма́н, -на́ м., рызманы́, -но́ў, ед. рызма́н, -на́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тра́нды ’лахманы’ (Сл. ПЗБ), тра́ндзішчы ’тс’, тра́ндзіналахман’ (Юрч. СНЛ), сюды ж трандо́ўка, транто́ўка ’коўдра, посцілка, вытканая з рыззя’ (мерае., Ск. нар. мовы). Гл. транты, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лахмо́цце, лахмо́цьця, лахмуо̑тье ’шматкі, абрыўкі’, ’лахман, старое, паношанае або падранае адзенне’ (ТСБМ, Нас., КЭС, лаг.; паўд.-усх., КЭС), ’анучы, старызна’ (Яўс.). Да лохмат (гл.). Усх.-слав. утварэнне з суф. ‑ьje: рус. лохмотья, укр. лахмі́ття, лахми́тє ’лахманы, манаткі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́тка ’выдумшчык, махляр’ (Сцяшк. Сл.). Магчыма, звязана з польск. rytka, retka ’дэталь ткацкага станка для навівання пражы на навой’, якое з ням. Retkamm. Наўрад ці можна збліжаць з серб.-харв. ри̏талахман’, ’галадранец’, ’абарванец’, не гледзячы на фармальнае падабенства.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лату́та ’неахайны чалавек, лахудра’ (Янк. III), міёр. ла‑ тута, латуціна ’абшарпаны, абадраны’ (З нар. сл., Нар. словатв.). Відавочна, балтызм. Параўн. літ. latus ’малы, тоўсты чалавек’ — з суф. -litas. Аднак не выключана магчымасць утварэння з гэтым суфіксам ад кораня лат‑, як мяркуе Янкоўскі (Янк. III, 58). Да латах. Параўн. таксама ўкр. лахуталахман’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рызма́н ’ласкут’ (шальч., Сл. ПЗБ), ’старое адзенне’ (Мат. Гродз.; Гарэц.), ’парваная адзежына’ (Жд. I), ’посцілка з рыззя’ (воран., Сл. ПЗБ), рызманы́ ’падранае адзенне, лахманы’ (ТСБМ), рызма́нты ’манаткі, лахманы’ (Янк. Мат.), рызма́нне ’парванае адзенне’ (Жд. I). Утворана ад рыззё (гл.) з дапамогай суфікса ‑ман, як лахма́н, сукма́н ’вопратка’ (Сцяцко, Афікс. наз., 160–161).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лахманы́, ‑оў; адз. лахман, ‑а, м.

Разм.

1. Старое, паношанае або падранае адзенне; лахмоцце. Жабрачыя лахманы. □ [Саша] адразу ж залезла з дачкой на печ, загарадзілася рознымі лахманамі, каб не было відаць. Шамякін. Дзіравыя лахманы ледзь прыкрываюць худыя целы. Лынькоў.

2. Кавалкі, абрыўкі адзення, матэрыі. Полы кажушка канчаліся .. абтрэпанымі лахманамі, якія пры хадзе і пры ветры рабілі вельмі смешныя рухі. Колас. Вопратка на .. [палонных] была парванай, звісала лахманамі. М. Ткачоў. / Пра шматкі, абрыўкі дыму, туману, хмар і пад. Трубы густа дымілі, і брудныя лахманы дыму паўзлі па блакіце неба. Гамолка. Землі дрыжаць, лахманамі хмары падаюць глуха за небасхіл. Русецкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)