Ла́стка ’закладка на хустцы’ (лаг., Жд. 2). Перанос паводле падабенства с ла́сткаластаўка’. Да ластаўка1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́ставачка ’цвікля’ (браг., Шатал.). Да ластаўка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

берагавы́ в разн. знач. берегово́й;

б. ве́цер — берегово́й ве́тер;

а́я ла́стаўка — берегова́я ла́сточка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ла́стачкі (мн.) ’ласкавыя, пяшчотныя словы’ (Нас.). Узнікла ў выніку кантамінацыі лексем ластаўка ’ласкавая назва дзяўчыны, жанчыны’ і лёстачкі, лёсткі ’ліслівыя словы, усхваленні’, параўн. рус. ластуха ’ліслівец’. Не выключана, аднак, што гэта семантычны перанос лексемы ластачка (гл. ластаўка1). Параўн. рус. ласточкой ’ласкава, лісліва’, ласту́ха, ласту́шка ’чалавек, які любіць лашчыцца’, ластушка ’ласкавы зварот да жанчыны, дзяўчыны, асабліва да маладой (нявесты)’. Да ластаўка1 і ласка1 (гл.). Утварэнне гл. Сцяцко, Афікс. наз., 69.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

берегово́й берагавы́;

берегово́й ве́тер берагавы́ ве́цер;

берегова́я артилле́рия воен. берагава́я артыле́рыя;

берегова́я ла́сточка берагава́я ла́стаўка, беража́нка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Печуры́чкаластаўка берагавая’ (Ян.). Ад пячора, пячурка ’адтуліна, ніша ў сцяне печы, нара ў беразе ракі, у якой жывуць ластаўкі’. Да пячора (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уляце́ць, улячу́, уляці́ш, уляці́ць; уляці́м, улеціце́, уляця́ць; уляці́; зак.

1. у што. З лёту, на ляту пранікнуць куды-н.

Ластаўка ўляцела ў сенцы.

2. у што. Вельмі хутка ўбегчы, уехаць куды-н. (разм.).

У. у хату.

3. у што. Упасці, уваліцца ў што-н. (разм.).

У. у яму.

У. у гразь.

4. безас., каму. Папасці за якую-н. правіннасць (разм.).

Яму ўляцела ад бацькоў.

|| незак. улята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

беража́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Птушка атрада вераб’іных, якая жыве ў норах на высокіх берагах рэк; берагавая ластаўка. Бурыя, пад колер зямлі, берагавыя ластаўкі, ці, як іх яшчэ называюць, беражанкі, спрытна выбіваліся над вадой, мільгаючы белымі паласатымі жывоцікамі. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́ставічы ’вяснушкі, рабацінне’ (Касп.). Бел. рэгіяналізм, відавочна, даволі архаічны, утвораны пры дапамозе суф. -tiʼь. Да ластаўка (гл.). Іншыя словы з суф. ‑іч гл. Сцяцко, Афікс. наз., 158.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рабу́ляластаўка’ (Сцяшк. Сл.), ’рабая або пярэстая карова’ (ТС). Утворана ад рабы́ (гл.) з дапамогай суф. ‑ул‑я, як рагу́ля ад рага́ты (Сцяцко, Афікс. наз., 122–123).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)