по́швырак, ‑рку, м.
Разм.
1. Кідок. — Кыш, каб вы павыдыхалі!.. — і ляцяць ад Яначкавага пошвырку ўрассыпную куры і парасяты. Крапіва.
2. у знач. прысл. по́швыркам. Кідком.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэль, ‑і, ж.
Прадмет, месца, куды накіроўваецца стрэл, удар, кідок. Часамі хадзіў Лабановіч у лес, каб пастраляць у цэль з .. рэвальверчыка. Колас. Многія цэлі былі падаўлены адразу ж, аднак на гэты раз фашысты адкрылі агонь у адказ. «Полымя». // Мішэнь. Ці б’е начальства ў цэль, ці шле «за малаком», Ды знойдуцца заўсёды Івановы, Што памахаць яму гатовы. Крапіва.
•••
Біць у цэль (міма цэлі) гл. біць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ме́сці, месьці́, мясьці́ ’падмятаць’, ’з сілай гнаць, кружыць снег’ (ТСБМ, Касп., Яруш., Сл. ПЗБ. ТС; міёр., З нар. сл.). Укр. мести́, рус. мести́, польск. mieść, н.-луж. mjasć, в.-луж. mjeść, чэш. mésti, славац. miesť, славен. mẹ́sti, серб.-харв. мѐсти, макед. мете, балг. мета, ст.-слав. мести. Прасл. mesti (< metti), роднаснае да metati > мятаць (гл.). Дакладнымі адпаведнікамі агульнаслав. лексемы з’яўляюцца: літ. mèsti ’кідаць, шпурляць’, ’пакінуць’, ’снаваць’, лат. mest ’кінуць’, ст.-прус. metis ’кідок’, лац. mittō, mittere ’тс’, ’выпускаць’ (Бернекер, 2, 40; Фасмер, 2, 611; Махэк₂, 361; Фрэнкель, 422; Бязлай, 2, 179; Шустар-Шэўц, 12, 926–927). Гл. мятаць 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́дла разм. ’промах у стральбе, няўдалы стрэл’ (ТСБМ), пу́дло ’промах; недакладны стрэл, які толькі спалохаў птушак ці звера’ (Нас.); сюды ж пудлава́ць ’рабіць недакладныя стрэлы’ (ТСБМ), спудлава́ць ’зрабіць промах’ (Воўк-Лев., Татарк., 172), ’зрабіць не так, як трэба’ (Цых.); даць пу́дла ’не пацэліць; памыліцца, схібіць’ (Сержп., Янк. БП), ’моцна пабіць’ (Ян., Бяльк., Воўк-Лев., Татарк., 172: “выраз ужываецца, калі кажуць пра жывёлу, напр., пра сабак”). З ням. Pudel ’памылка’, pudeln ’памыляцца’ праз польск. pudło ’недакладны стрэл альбо кідок у гульні (у кароглі)’, параўн. Банькоўскі, 2, 964. Значэнне ’моцна пабіць’, магчыма, пад уплывам пу́дзіць (так ужо ў Насовіча адносна пу́дло: “от пу́дзиць — пугать”).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Со́ўгаць ‘перасоўваць што-небудзь з месца на месца’, ‘рухаць, соваць чым-небудзь у розных кірунках (звычайна па паверхні)’, ‘тыкаць, соваць’ (ТСБМ), ‘габляваць’ (шальч., Сл. ПЗБ), ‘соваць, тыкаць’ (ТС), со́ўгацца ‘хадзіць туды-сюды, сланяцца’, ‘пасоўвацца паволі, з цяжкасцю; рухацца, перамяшчацца’ (ТСБМ, ТС; ашм., шальч., Сл. ПЗБ, Жд. 1), ‘хадзіць узад і ўперад’ (Янк. 1, Нар. Гом.), соўгену́ць ‘рэзка сунуць’ (ТС), совгну́ты ‘штурхануць’ (Сл. Брэс.), соўгну́тэ ‘тс’ (брэсц., Нар. лекс.), соўг ‘пра соўганне’ (мсцісл., Нар. лекс.), саўге́ць! ‘кідок камянём’ (Арх. Федар.), саўга́к ‘стары чалавек’ (Наша Ніва, 1998, 26 кастр.), со́ўгала ‘чалавек, які сноўдаецца без справы і заняткаў’ (Янк. 3.). Укр. со́вгати ‘соваць; соўгаць’, со́вганка ‘коўзанка’. Няясна. Для ўкраінскага аўтары ЕСУМ (5, 342) мяркуюць аб кантамінацыі со́вати і ковзати (< *ковгати), што не вельмі пераканаўча; магчыма, гэта звонкі дублет да соўкаць (гл. наступнае слова).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)