кідо́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кідо́к кідкі́
Р. кідка́ кідко́ў
Д. кідку́ кідка́м
В. кідо́к кідкі́
Т. кідко́м кідка́мі
М. кідку́ кідка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кідо́к, -дка́ м. бросо́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кідо́к, ‑дка, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. кідаць (у 1 знач.). Кідок мяча ў сетку. □ Леанід Прыгожы трапнымі кідкамі гранат і агнём з аўтамата знішчыў 8 гітлераўцаў. «Звязда».

2. Хуткае, імклівае перамяшчэнне з аднаго месца ў другое без перапынкаў, за адзін прыём. Камандзір танка гвардыі лейтэнант Анатолій Рак не давёў сваёй машыны да Мінска, але яго мужны кідок праз Бярэзіну ў горад Барысаў забяспечыў магчымасць цэлай часці зрабіць крок наперад. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кідо́к ’хуткае, імклівае перамяшчэнне з аднаго месца ў другое без перапынкаў, за адзін прыём’ (ТСБМ). Гл. кі́даць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

марш-кідо́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. марш-кідо́к марш-кідкі́
Р. марш-кідка́ марш-кідко́ў
Д. марш-кідку́ марш-кідка́м
В. марш-кідо́к марш-кідкі́
Т. марш-кідко́м марш-кідка́мі
М. марш-кідку́ марш-кідка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

марш-кідо́к, -дка́ м., воен., спорт. марш-бросо́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бросо́к кідо́к, -дка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цэль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

Прадмет, месца, куды накіроўваецца стрэл, удар, кідок; мішэнь.

Страляць у ц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́швырак, -рку, м. (разм.).

1. Кідок з сілай.

Ад яго пошвырку разбягаюцца куры ва ўсе бакі.

2. Імклівы рух.

П. наперад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

марш-бросо́к воен., спорт. марш-кідо́к, -дка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)