валюга́ць

‘пры хадзьбе ківацца на бакі’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. валюга́ю валюга́ем
2-я ас. валюга́еш валюга́еце
3-я ас. валюга́е валюга́юць
Прошлы час
м. валюга́ў валюга́лі
ж. валюга́ла
н. валюга́ла
Загадны лад
2-я ас. валюга́й валюга́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час валюга́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

калыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Абл. Хістацца, ківацца; пакалыхвацца. Віця памацаў пальцамі сучок, які калываўся ў сухой дошцы, націснуў на яго. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кіўну́цца сов., однокр.

1. качну́ться; покачну́ться; шатну́ться, пошатну́ться;

2. шатну́ться;

1, 2 см. ківа́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Валюга́ць ’пры хадзьбе ківацца на бакі’ (лаг., КЭС). Да валюхацца (гл.) з інтэрвакальным азванчэннем х.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хіста́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. Калыхацца, ківацца з боку ў бок.

Вершаліны дрэў хісталіся ад моцнага ветру.

Агеньчык свечкі слаба хістаўся.

2. Ківацца з боку ў бок пры хадзьбе.

Конь быў такі худы, што аж хістаўся.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Калыхацца, калывацца ў бакі.

Зуб хістаецца.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Траціць ранейшае значэнне, сілу.

Аўтарытэт закона хістаецца.

5. перан. Быць у нерашучасці, вагацца.

Перад тым, як прыняць рашэнне, ён заўсёды хістаўся.

6. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Быць няўстойлівым, мяняцца.

Цэны на рынку хістаюцца.

|| аднакр. хісну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся і хістану́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся.

|| наз. хіста́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Віліно́к ’птушка велічынёй з жаваранка’ (Бяльк.). Няясна. Магчыма, суадносіцца з літ. žvilúoti ’гайдацца, хістацца, калыхацца’, lingúoti ’разгойдацца, раскалыхацца, разгушквацца, ківацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раска́чиваться

1. гайда́цца, калыха́цца, гу́шкацца, разго́йдвацца, раскалы́хвацца, разгу́шквацца;

2. (шататься) хіста́цца, калыва́цца, ківа́цца;

3. перен., разг. развару́швацца;

4. (при ходьбе) ківа́цца;

5. страд. разго́йдвацца, раскалы́хвацца, разгу́шквацца; расхі́ствацца, развару́швацца; см. раска́чивать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расківа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Пачаць моцна ківацца з боку ў бок або ўверх і ўніз. Вяха расківалася на ветры.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць слабым, хісткім ад ківання. Зуб расківаўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рок-н-рол ’дынамічны парны танец амерыканскага паходжання’ (ТСБМ). З амерыканска-англ. rockʼnʼ‑roll ’хістайся і качайся’ < rock ’калывацца, ківацца’, ʼn < and ’і’, roll ’качацца’, якое стала сімвалам новага віду музыкі. Увёў у карыстанне на пач. 50‑х гадоў XX ст. папулярны кліўлендскі дыскжакей А. Фрыд (Рэйзак, 543).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паківа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Кіўнуцца некалькі разоў; ківацца на працягу нейкага часу. Мікалай Пятровіч сеў. Паспрабаваў паківацца — не скрыпіць. Устаў, падняў крэсла .., прыжмураным вокам агледзеў — добра зроблена! Нядзведскі. Галасок з таямнічай загадкавасцю паківаў пальцам, сам паківаўся, і яго тонкая, як жардзіна, постаць, здавалася, вось-вось пераломіцца ў поясе. Савіцкі.

2. Разм. Пайсці ківаючыся, перавальваючыся з нагі на нагу. Увішна тэпаючы трохкутнымі лапкамі па густой, нізка пагрызенай траве, .. сытыя качкі подбегам паківаліся на выган, да рэчкі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)