ку́пчык, ‑а, м.

Разм. Купец, звычайна малады ці небагаты. Уздагон вазакам нехта весела едзе, — То купчык на санках імчыць. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

первостате́йный уст.

1. (относящийся к первому разряду) першаразра́дны;

первостате́йный купе́ц першаразра́дны купе́ц;

2. (самый лучший) першаразра́дны, са́мы ле́пшы;

первостате́йный това́р першаразра́дны (са́мы ле́пшы) тава́р;

3. (первостепенный) першара́дны;

первостате́йное де́ло першара́дная спра́ва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гі́льдыя, -і, мн. -і, -дый, ж.

1. У сярэдневяковай Еўропе: аб’яднанне купцоў або рамеснікаў, якія абаранялі інтарэсы сваіх членаў.

2. У дарэвалюцыйнай Расіі: адзін з разрадаў, на якія падзялялася купецтва ў залежнасці ад маёмаснага стану.

Купец другой гільдыі.

3. Увогуле саюз, аб’яднанне людзей адной ці падобных прафесій, мэт.

Г. літаратараў.

|| прым. гільдзе́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ізго́й, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Старажытнарускі сацыяльны тэрмін, якім абазначалі чалавека, што страціў сувязь са сваёй сацыяльнай групай, напр., прыгонны селянін, які выкупіўся на волю, купец, які збяднеў, згалеў.

2. перан. Чалавек, якога ігнаруюць або праследуюць, які страціў сваё становішча ў грамадстве, адшчапенец.

Праз сваю фанабэрыстасць хлопец хутка зрабіўся сапраўдным ізгоем сярод моладзі.

|| прым. ізго́йскі, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакупнік; купец, пакупец (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

шчупа́к, ‑а; м.

Драпежная прэснаводная прамысловая рыба сямейства шчупаковых з доўгім выцягнутым тулавам, вялікай сплюснутай галавой. [Тульба] дастаў з місы ладнага-такі, з паўметра, шчупака. Радкевіч. А ў глыбокай тоні жыў шчупак сярэбраны З вострымі зубамі, хітры, як купец. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

банкру́т, ‑а, М ‑круце, м.

1. Збяднелы неплацежаздольны даўжнік.

2. перан. Чалавек, які аказаўся няздольным апраўдаць чые‑н. надзеі і пацярпеў ідэйнае крушэнне. Палітычныя банкруты.

•••

Злосны банкруткупец, банкір, які ўхіляецца ад выканання сваіх даўгавых абавязацельстваў, хоць і з’яўляецца плацежаздольным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Торг ’здзелка, гандаль’, ’кірмаш’, ’базар, рынак, месца гандлю’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Касп., Байк. і Некр., Сцяшк., Шат., ТС, АБ, 7, Скарбы; ашм., Стан.; воран., Сл. ПЗБ), таргі́ ’аўкцыён’ (ТСБМ), ’гандаль; пакупнікі’ (Ян.). Укр. торг ’здзелка’, ’дагавор аб куплі-продажы’, ’гандлёвая плошча’, рус. торг ’прывоз, рынак, месца куплі і продажу’, ’гандаль’, ’гартаванне’, стараж.-рус. търгъ, польск. targ ’продаж і купля тавараў’, ’гандлёвая плошча’, ’гандаль, абарот’, ’выручка’, старое н.-луж. terg ’месца гандлю’, в.-луж. torhošćo ’рынак’, чэш., славац. trh ’рынак’, ’базар, кірмаш’, славен. tȓg ’тс’, ’плошча’, ’сквер’; серб. тр̑г, харв. tȓg ’тавар, якім гандлююць’, ’гандлёвая плошча’, балг. търгови́я ’гандаль’, търг ’тс’, търгъ́т ’аўкцыён’, макед. тргови́ја ’гандаль’, ст.-слав. тръгъ ’гандлёвая плошча’. Прасл. *tъrgъ. Пэўным чынам знаходзіцца ў сувязі з алб. treg(ë) ’рынак’, ’базар’ (> Trst), ілір. tergitio ’гандляр, купец’, з венецкімі тапонімамі Tergeste > Trzst > Trst ’рынак’, Opitergium ’хлебны або таварны рынак’, лігур. terg‑купец’, Tergolape, Tergilam і інш. Рыбеца (Archivio glottologico italiano, 35, 51) сцвярджае, што *terga, якое дало алб. tregë, з’яўляецца міжземнаморскім словам і яго можна звязаць генетычна з асір.-вавіл. tamgaruкупец’ > арамей. taggara > араб. tadžir, з якога выйшлі tiġaret ’барыш, заробак’, tüccarкупец’, прынесеныя туркамі на Балканы (Скок, 3, 499). Ён мяркуе, што балканска-лац. terg‑ у Дунайскай зоне ў V ст. н. э. увайшло ў праславянскую мову. Літ. tur̃gus, лат. tìrgus ’рынак’, а таксама ст.-сканд. torg, швед. torg, дац. torv, фін. turku запазычаны ва ўсходніх славян (Махэк₂, 651; Брукнер, 566; Мікала, Berühr., 170; Скарджус, Slav., 226; Петрыч–Гольмквіст, JS, 8, 1962–1963, 146). Спробы вывесці паходжанне слав. *tъrgъ з цюрк., манг. torga, torgu ’шоўк’ ці са ст.-цюрк. turɣu ’стаянка’ не пераконваюць (Фасмер, 4, 82). Ондруш (Этимология–1984, 179) сцвярджае, што прасл. *tr̥gъ генетычна звязана не толькі з харв. trážiti, *s‑terg‑: *s‑torg‑ ’сцерагчы’, але і з балг. тъ́рси ’шукае’. Гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 603. Сюды ж таргава́ць ’прыцэньвацца; гандляваць’ (ТСБМ), торгава́цца (ТС), то́ржышча ’рынак, гандлёвая плошча з народам’ (Нас.), тарго́віца ’базар’ (АБ, 7 (3)), таргаўшчы́ца, тарго́ўка ’гандлярка’ (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гі́льдыя, ‑і, ж.

1. У сярэдневяковай Еўропе — аб’яднанне купцоў або рамеснікаў, якое абараняла інтарэсы або цэхавыя прывілеі сваіх членаў.

2. У царскай Расіі — адзін з трох саслоўнападатковых разрадаў, на якія падзялялася купецтва ў залежнасці ад велічыні капіталу. Купец першай гільдыі.

•••

Першай гільдыі — пра чалавека з крайнім праяўленнем якіх‑н. якасцей. Штукар першай гільдыі.

[Ад ням. Gilde — таварыства.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хвалі́ць, хвалю, хваліш, хваліць; незак., каго-што.

Выказваць адабрэнне, пахвалу каму‑, чаму‑н. Пан хваліць лес, хоча даражэй з купца злупіць, а купец падтаквае яму ды адводзіць далей у гушчарню. Якімовіч. Коля вучыўся добра, і настаўнік яго хваліў: — Хоць маленькі, ды ўдаленькі. С. Александровіч. Каня хвалі пасля дарогі. Прымаўка. Аржаная каша сама сябе хваліць. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)