пая́сничанье блазнава́нне, -ння ср.; (кривляние) крыўля́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

камедыя́нцтва, ‑а, н.

Прытворства, крыўлянне. — Годз[е] задавацца, Саўка. Даволі камедыянцтва! Я знайду спосаб прымусіць цябе гаварыць тое, што трэба. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скамаро́ства, ‑а, н.

1. Гіст. Занятак, прафесія скамароха.

2. Разм. Камедыянцтва, штукарства, крыўлянне. [Міхась] прыціснуў руку да грудзей і заплюшчыў вочы.. [Стэфа:] — Навошта гэтае скамароства? Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перадра́закрыўлянне, карыкатура’ (Бяльк.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з суф. ‑а (< і.-е. *‑ā), які надае назоўніку значэнне абстрактнасці (Слаўскі, SP, 1, 59–60). Да пера- і дражні́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лома́нье

1. лама́нне, -ння ср.;

2. перен. (кривлянье) крыўля́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бла́зенства, ‑а, н.

Разм. Паводзіны, учынкі блазна (у 2 знач.); блазнаванне, крыўлянне. За нязграбнымі жартамі Гаранькі хавалася нешта большае, чымся простае блазенства. Савіцкі. Шыковіч.. штосьці вельмі важнае ўпусціў, недагледзеў у выхаваны сына, не падаючы сур’ёзнага значэння яго стыляжніцтву, блазенству. Дзюбайла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ужи́мка ж. крыўля́нне, -ння ср.; (гримаса) грыма́са, -сы ж.;

говори́ть с ужи́мками гавары́ць крыўля́ючыся, гавары́ць з грыма́самі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)