лама́ка разг.

1. ж., см. лама́чына 1;

2. м. недотёпа;

3. м. и ж., см. крыўля́ка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Калю́ба ’качарга’ (Сцяшк.). У іншых крыніцах як быццам не адзначаецца. Этымалогія няясная, магчыма, знаходзіцца ў сувязі з рус. дыял. кал‑f кол‑: колябакрыўляка’, калябиться ’крыўляцца, ламацца’, каляга ’калека, бязногі’, каляжина ’вывернутае з коранем дрэва, корч’, каляжыться ’крыўляцца, ламацца’, каляжка ’нага, ножка’; параўн. яшчэ да семантыкі смал.* кальчушка ’крывая палка’ і ’крывая нага’. Відавочна, што пэўных доказаў мяркуемай сувязі няма, да таго ж наогул нельга выключыць магчымасць як памылковага запісу, так і недакладнай яго расшыфроўкі, іншымі словамі, аўтэнтычнай формай павіцца быць кацюба (Цыхун, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прастарэ́ка ’той, хто многа гаворыць пра пустое; гаварун, жартаўнік’, ’малы, які гаворыць, як дарослы’ (ТСБМ, Шат.; глус., Янк. Мат.), ’балбатун’ (“трапло”) (Воўк-Лев., Татарк., 182), ’які паволі гаворыць пустое, няважнае’ (Нас.), ’прастак’ (Янк. 1), ’скамарох; крыўляка’ (полац., Садоўскі, вусн. паведамл.), параўн. укр. просторі́кати ’многа гаварыць’, рус. просторечи́вый ’той, хто гаворыць проста’, просторе́чие ’простая мова’, чэш. prostořeký ’той, хто гаворыць занадта шчыра’. Аддзеяслоўны назоўнік ад *прастарэ́каць ’гаварыць пра пустое, балакаць’, якое ад про́сты і э́каць (гл. урачы). Аднак адсутнасць фіксацыі зыходнага дзеяслова (прастарэ́каваць ’гаварыць несур’ёзнае, пустое’ ад прастарэ́ка) прымушае дапусціць уплыў літ. prieštariẽkas, якое паводле Атрэмбскага (Gramatyka, 2, 284), з’яўляецца nomen agentis ад prieštaráuti ’працівіцца, пярэчыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)