кры́льца і кры́лца, ‑а, н.

Памянш.-ласк. да крыло (у 1 знач.); невялікае крыло. Але вось матылёк разгарнуў крыльцы. Бяспалы. Качанятка з усіх сіл заплёскала па вадзе крылкамі. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераваро́т, -ту м., в разн. знач. переворо́т;

дзяржа́ўны п. — госуда́рственный переворо́т;

дварцо́вы п. — дворцо́вый переворо́т;

п. у наву́цы — переворо́т в нау́ке;

п. це́раз крыло́спец. переворо́т че́рез крыло́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Скры́длакрыло’ (Байк. і Некр.; воран., Шатал.), скры́длы мн. л. ‘тс’ (Сцяшк., Інстр. 2), скры́дла, скры́дло, скры́длы, скры́длякрыло’, ‘рагач у калаўроце’ (паст., смарг., гродз., шальч., Сл. ПЗБ), скрыдэ́лка памянш. (лаг., КЭС), скры́далкі ‘плаўнікі’ (рас., Шатал.), сюды ж скра́дла ‘крылле’: пявун як замахае сваім скрадлам (Мат. Гом.). З польск. skrzydłoкрыло’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 83). Ст.-бел. скридло, скрыдло кан. XVI — пач. XVII ст., з ст.-польск. (Булыка, Лекс. запазыч., 204). Гл. крыло.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрыло́крыло’ (Ласт., Сл. ПЗБ, Стан.), скры́льлі ‘крылы’ (Ласт.), скры́лы ‘тс’ (Сл. ПЗБ), скры́лья ‘крылле’ (там жа). Варыянт з рухомым s‑ ад *skridlo/*kridlo (гл. ЭССЯ, 12, 153). Гл. крыло.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́параць ’шматгадовая травяністая расліна аддзела папарацепадобных’, па́паратнік. Агульнаславянскае: рус. па́пороть, па́поротник, укр. па́пороть, ст.-рус. папороть, польск. paproć, серб.-харв. па̏прат і г. д. Прасл. paportь. Роднасныя ў і.-е. мовах: літ. papártis, papartỹs ’папараць’, лат. papar̂de, paparkste, paparksts ’тс’, ст.-інд. parṇámкрыло, пяро’, авесц. parena — н. р. ’крыло, пяро’, ст.-в.-ням. faru ’папараць’, ірл. raith ’тс’ (*prati‑) (гл. Траўтман, 206; Мейе–Эндзелін, 3, 80; Фасмер, 3, 202; Махэк, Jména rostl., 32). Аналагічная семантыка ў грэч. πτερίς ’папараць’ < πτερόνкрыло’, параўн. яшчэ літ. spar̃nas, лат. spárnsкрыло’, ст.-слав. перѧ ’лячу’. Мяркулава (Очерки, 118), падкрэсліваючы ўстойлівасць семантычнай мадэлі ’пяро’ — ’папараць’, указвае яшчэ на рус. дыял. па́поротоккрыло птушкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крыла́тка1 ’верхняе мужчынскае адзенне’ (ТСБМ). Па форме яна нагадвае крылы. Параўн. крыло1 (гл.).

Крыла́тка2 ’плод некаторых раслін з тонкім крылом, якое дае магчымасць ляцець у паветры’ (ТСБМ). Гл. крыло1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крыла́ч ’рыбалоўная растка з крыламі’ (Крыв.). Гл. крыло1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пераваро́т, -у, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Рэзкі паварот, карэнныя змены ў развіцці чаго-н.

П. у навуцы.

2. Карэнная змена ў дзяржаўным жыцці.

Дзяржаўны п.

3. Паварот з аднаго боку на другі.

П. цераз крыло (фігура вышэйшага пілатажу). Скачок з пераваротам (у гімнастыцы).

|| прым. пераваро́тны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кры́лле ’плаўнікі рыбы’ (З жыцця). Празрысты семантычны перанос. Гл. крыло1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

залапаце́ць, ‑пачу, ‑почаш, ‑поча; зак.

Разм. Пачаць лапацець. // Пралапацець. Ачнулася [Поля], калі ў галлі над самай галавой нешта раптам залапацела — мусіць, птушка спрасоння папраўляла крыло. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)