крыло́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. крыло́ кры́лы
крылы́
Р. крыла́ кры́лаў
Д. крылу́ кры́лам
В. крыло́ кры́лы
крылы́
Т. крыло́м кры́ламі
М. крыле́ кры́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

крыло́, -а́, мн. кры́лы і (з ліч. 2, 3, 4) крылы́, крыл і кры́лаў, н.

1. Орган лятання ў птушак, насякомых, а таксама некаторых млекакормячых.

К. качкі.

К. кажана.

2. Плоская паверхня самалёта, якая падтрымлівае яго ў паветры.

3. Лопасць ветранога млына або параходнага вінта.

4. Покрыўка над колам аўтамабіля, веласіпеда і пад. для засцярогі ад пырскаў вады і гразі.

5. Бакавы корпус або бакавая частка пабудовы.

Левае к. бальніцы.

6. Левая або правая частка строю, баявога парадку войска; фланг.

7. Крайняя (левая або правая) групоўка якой-н. арганізацыі.

Апусціць крылы — страціць энергію, бадзёрасць.

Пад крылом — пад чыёй-н. апекай (жыць, знаходзіцца і пад.).

Падрэзаць крылы — перашкодзіць каму-н. шырока разгарнуць сваю дзейнасць.

|| памянш. кры́льца, -а, мн. -ы, -аў, н. (да 1 знач.).

|| прым. кры́лавы, -ая, -ае (да 1—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крыло́ в разн. знач. крыло́, -ла́ ср.;

распра́вить кры́лья распасце́рці кры́лы;

подре́зать кры́лья падрэ́заць кры́лы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крыло́, -ла́ ср., в разн. знач. крыло́;

маха́ць кры́ламі — маха́ть кры́льями;

к. самалётакрыло́ самолёта;

к. ветрака́крыло́ ветряно́й ме́льницы;

к. экіпа́жакрыло́ экипа́жа;

пра́вае (ле́вае) к. во́йска — пра́вое (ле́вое) крыло́ во́йска;

ле́вае к. англі́йскага рабо́чага ру́хуист. ле́вое крыло́ англи́йского рабо́чего движе́ния;

распасце́рці кры́лы — распра́вить кры́лья;

падрэ́заць кры́лы — подре́зать кры́лья;

схава́ць пад к. — спря́тать под кры́лышко;

пад ~лом — (у каго) под кры́лышком (у кого);

апусці́ць кры́лы — опусти́ть кры́лья;

абрэ́заць кры́лы — (каму) обре́зать кры́лья (кому)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крыло́, а́; мн. кры́лы (з ліч. 2, 3, 4 крылы́), крыл і кры́лаў; н.

1. Орган у птушак, насякомых і некаторых млекакормячых, які служыць для лятання. Нізка над галовамі пралятае варона, ляніва махае крыламі. Асіпенка. А там, дзе буслікі ўздужалі, Іх пачынаюць вабіць далі; Яны пачулі ў сабе сілы, Яны разводзяць ужо крылы, ўгару на локаць падлятаюць, Паветра ловяць, разграбаюць. Колас.

2. Плоская паверхня самалёта, якая падтрымлівае яго ў паветры. [Дождж] барабаніў па фюзеляжы, па крылах самалёта. Шамякін.

3. Лопасць ветранога млына або параходнага вінта. Паўднёвы вецер рухава ганяў крылы ветрака, лапатаў ветразямі. М. Ткачоў.

4. Покрыўка над колам аўтамабіля, веласіпеда і пад. для засцярогі ад пырскаў вады і гразі. Аднастайна парыпвала машына, злёгку засталася па выбоінах, манатонна пастуквалі каменьчыкі па крыле, шархацелі па ім пясчынкі, дарожная жарства. Лынькоў.

5. У невадзе — кожная з дзвюх бакавых частак сеткі, якія знаходзяцца з абодвух бакоў куля.

6. Бакавы корпус або бакавая частка пабудовы. У левым крыле будынка — фінансавы аддзел, бухгалтэрыя. Навуменка.

7. Правая або левая частка строю, баявога парадку войска; фланг. Прыйшлося некалькі разоў кінуцца ў атаку і адбіць пяхоту, якая загінала з правага крыла. Маўр.

8. Крайняя (левая або правая) групоўка якой‑н. палітычнай арганізацыі, буржуазнай партыі. Левае крыло англійскай лейбарысцкай партыі.

•••

Апусціць крылы гл. апусціць.

Пад крылом у каго — пад чыёй‑н. апекай (жыць, знаходзіцца і пад.).

Падрэзаць крылы гл. падрэзаць.

Схаваць пад крыло гл. схаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Крыло́1 ’орган, які служыць для лятання’ (ТСБМ, Касп., Яруш., Бяльк., Сержп. Грам., ТС, Сцяшк., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.). Укр. крило, рус. крыло, ст.-рус. крило ’тс’, ст.-слав. крило ’тс’, балг. крило ’плаўнік’, серб.-харв. кри́локрыло, плаўнік’, славен. krílo ’тс’, польск. skrzydło, krzydło, чэш. křidlo, славац. krídlo, в.-луж. křidlo, н.-луж. kšidlo, палаб. kréidlü ’тс’. Прасл. kridlo мае празрыстае словаўтварэнне: kri‑dlo. Параўн. літ. skriẽti ’ляцець’, латыш, skrìet ’тс’ (Бернекер, 1, 645; Траўтман, 267; Фасмер, 2, 389).

Крыло́2 ’акладня (у плузе)’ (Касп.). Параўн. рус. крыло ’тс’ і крыло1 (гл.).

Крыло́3 ’пала’ (Кліх., Чуд., Сцяшк., Нар. сл., Сцяц. Нар., Сл. паўн.-зах.), ’парная дэталь адзення, напамінае крыло’ (гл.). Магчыма, уплыў крысо (гл.).

Крыло́4 ’кожная з дзвюх частак сеткі, размешчаных па баках кармы’ (ТСБМ, З нар. сл., ТС). Гл. крыло1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гаі́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., го́іцца; незак.

Зажываць, залечвацца (пра рану, нарыў і пад.).

Крыло гоіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тебенёк м. (в седле) крыло́, -ла́ ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акрыле́ць

‘стаць на крыло, навучыцца лятаць; перамагчы цяжкасці’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. акрыле́ю акрыле́ем
2-я ас. акрыле́еш акрыле́еце
3-я ас. акрыле́е акрыле́юць
Прошлы час
м. акрыле́ў акрыле́лі
ж. акрыле́ла
н. акрыле́ла
Загадны лад
2-я ас. акрыле́й акрыле́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час акрыле́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гругано́ў, ‑ова.

Які належыць гругану. Груганова крыло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)