круціхво́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм. Тое, што і круцёлка (у 2 знач.). То ж трэба думаць, нейкая гадаўка і круціхвостка падабрала вунь якую чыстую, вунь якую далікатную душу! Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Крутарэ́лі ’кружалы (калаўрот)’ (Бяльк.). Робіцца так: убіваецца кол ў лёд на лузе ці возеры, замарожваецца, на яго насаджваецца кола, да кола прымацоўваецца жэрдка, да яе канца прывязваюцца санкі. Параўн. круцёлка1 (гл.). Кантамінаваная або складаная лексема *крута‑арэлі. Параўн. круціць (гл.) і арэлі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тарахце́ць, ‑хчу, ‑хціш, ‑хціць; незак.

Разм.

1. Утвараць рэзкія раскацістыя гукі. У Петрыкаве пяюць пеўні, гаўкаюць сабакі, тарахціць, лапоча матор матацыкла. Сачанка. Сям-там скрыпеў журавель або тарахцела круцёлка над студняй. Брыль. Па бруку тарахцелі падводы і зварочвалі ў браму рынку. С. Александровіч.

2. перан. Хутка, гучна, несупынна гаварыць; балбатаць. Не пераставаў .. [Тарас Іванавіч] тарахцець і тады, калі селі за стол. Колас. — Мы з Чэрыкава. А вы здалёку? — тарахцела .. [Юля]. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юла́ ж.

1. (игрушка) ваўчо́к, -чка́ м.;

2. перен. (непоседа) непасе́да, -ды м. и ж., круцёлка, -кі м. и ж.;

3. зоол. лясны́ жа́варанак.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прываражы́ць, ‑ражу, ‑рожыш, ‑рожыць; зак., каго.

У забабонных уяўленнях — варажбой выклікаць любоў, прыхільнасць да каго‑н. [Жанчына:] — Прываражыла яна яго, не іначай, як прываражыла. У яе і маці варажбітка была. Шамякін. // Выклікаць любоў да сябе, прымусіць пакахаць сябе. Чым цябе ён так прываражыў? Ці больш кветак табе ён насіў? Ці больш песень прапеў пад акном? Танк. Не кідайся людзям у вочы, бо ты ж не якая-небудзь дзеўка-круцёлка, якая робіць усё напаказ, каб хутчэй прываражыць «самага выгаднага» жаніха. Рылько. // перан. Прывабіць, зачараваць. Лес прываражыў .. [Пазняка] і сваім асеннім хараством, і зімовай сваёй дрымотнай чароўнасцю. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Накольнік ’неслух, свавольнік, гарэза’ (Касп., Яўс., ТСБМ), накольніцакруцёлка, гарэзніца’ (слуц., Жыв. сл.). Казлова (БЛ, 21, 62) лічыць, што яно ўтворана на базе прыметніка на́кальны ’ўпарты, разбэшчаны, дураслівы, непаслухмяны’ (гл.), і параўноўвае яго з балг. нако́лник ’вулічны хлапчук, вісус, гарэза’, што дае падставы для рэканструкцыі лакальнага прасл. *nakolьnikъ — суфіксальнага дэрывата ад прыметніка *nakolьnъjь. Балг. нако́лник выводзяць ад ко́ло ’кола’ (Младэнаў, 328) з першапачатковым значэннем ’вёрткі, рухавы чалавек’. Казлова (там жа) адносіць сюды ж бел. падкольнік ’чорт’, ’той, хто надакучае сваім свавольствам і пранырствам’, суадноснае з падкольны ’чартоўскі’, параўн. яшчэ подко́льная ’злы дух, які, паводле павер’яў простых людзей, жыве пад колам у млыне’ (Нас.). Іншы падыход дыктуе параўнанне з раскол ’разбойнік’, аскола ’вісус, чалавек, што ўсюды паспее’ (Бяльк.). Хутчэй больш прыдатнай з’яўляецца іншая этымалогія, згодна з якой на́кальны, параўн. таксама накольны ’даходлівы’ (Сцяшк. Сл.), відаць, ’праныра’, са спалучэння на кол (пасаджаны), пра што сведчыць і архаічны тып націску на прыстаўцы (прыназоўніку); семантычная паралель добра прадстаўлена ў аторва ’шыбенік, вісус’, рус. сорване́ц ’тс’, польск. urwaniec ’тс’, г. зн. ’той, хто вырваўся з-пад шыбеніцы (калі адарвалася вяроўка)’. Тады накольнік ’той, хто варты быць пасаджаны на кол’. Такая этымалогія не перашкаджае пагадзіцца з рэканструкцыяй праславянскага дыялектызма, прапанаванай Казловай, паколькі і балгарскія факты сведчаць аб такім жа паходжанні слова, параўн. тлумачэнне, якое даецца слову нако́лник ў слоўніку Герава — ’обесник, въжник’ (= ’шыбенік’), народную прымаўку: Събрали се ут кол, уд въже і тлумачэнне да яе ’набітыя на кол’ і ’павешання на вяроўцы’ (Сборник на Българско книж. дружество в София, 1, София, 1901, 27).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)