круцёлка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (разм.).

1. Назва розных прыстасаванняў, прадметаў, якія круцяцца.

2. Легкадумная, ветраная жанчына.

|| прым. круцёлачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

круцё́лка

‘прыстасаванне’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. круцё́лка круцё́лкі
Р. круцё́лкі круцё́лак
Д. круцё́лцы круцё́лкам
В. круцё́лку круцё́лкі
Т. круцё́лкай
круцё́лкаю
круцё́лкамі
М. круцё́лцы круцё́лках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

круцё́лка

‘легкадумная жанчына’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. круцё́лка круцё́лкі
Р. круцё́лкі круцё́лак
Д. круцё́лцы круцё́лкам
В. круцё́лку круцё́лак
Т. круцё́лкай
круцё́лкаю
круцё́лкамі
М. круцё́лцы круцё́лках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

круцёлка ж., разг.

1. тех. верту́шка; волчо́к м.;

2. (легкомысленная женщина) верту́шка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

круцёлка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм.

1. Назва розных прадметаў, прыстасаванняў, якія круцяцца. У другой грамадзе народ акружыў чалавека з круцёлкаю і пазіраў, як прабаваў хто шчасця. Колас. Сям-там скрыпеў журавель або тарахцела круцёлка над студняй. Брыль. [Шыковіч] дасканала ведаў усе старажытныя канструкцыі сялянскіх замкоў — круцёлак, засовак, зашчэпак. Шамякін.

2. Легкадумны, ветраны чалавек (пераважна пра жанчыну). Збіраўся нават раскрычацца [Арцём Ісакавіч] на гэтую бессаромную круцёлку, якая — на табе — знайшла час распытваць аб розных глупствах, ды ў каго распытваць! Лынькоў. [У Веры Андрэеўны] ўжо складаўся вобраз Тамары — хлуслівай круцёлкі, якая хоча ашукаць яе сына. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Круцёлка1 ’крутарэлі’ (Нар. словатв., Некр., ТС). Да круціць1 (гл.).

Круцёлка2 ’легкадумная жанчына’ (Жд. 2, Бяльк., Ян.). Да круціцца, круціць2 (гл.).

Круцёлка3 ’народны танец’ (Федар. VII, Мат. Гом.). Да круціць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

попрыгу́нья скаку́ха, -хі ж.; круцёлка, -кі ж.; вярту́ха, -хі ж.; непасе́да, -ды ж.;

попрыгу́нья-стрекоза́ круцёлка-страказа́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

верту́нья разг. вярту́ха, -хі ж., круцёлка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

верту́шкаII (легкомысленная женщина) разг. круцёлка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

верту́шкаI техн. вярту́шка, -кі ж., разг. круцёлка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)