Клю́чка1 ’кій, палка з загнутым канцом, матыка’ (Федар., Жыв. сл., Сл. паўн.-зах., Выг.). Гл. клюка©.

Клю́чка2 ’вочап’ (Сл. паўн.-зах., Нар. лекс., Сцяшк., Сцяц.). Да ключка© (гл.).

Клю́чка3 ’крук, за які чапляюць пастронкі да плуга’ (Жыв. сл., Тарнацкі, Studia). Гл. ключкао.

Клю́чка4 ’дужка, якую прымацоўваюць да столі і вешаюць на ёй калыску’ (Булг.). Гл. ключка2.

Клю́чка5 ’кассё, касільна’ (Тарнацкі, Studia). Гл. ключках.

Клю́чка6 ’драўляныя крукі ў ткацкім стане, пры дапамозе якіх прымацоўваюцца ніты’. Гл. ключказ.

Клю́чка7 ’прылада для віцця вяровак’ (З нар. сл.). Гл. ключка6.

Клю́чка8 ’прылада, якой размешвалі страву’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. ключках.

Клю́чка9 ’пожаг’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. ключка2.

Ключка10 ’бусак’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. ключка2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераво́д1 ’соламя — падоўжная бэлька, якая кладзецца на сохі; доўгае тонкае бервяно, на якое кладуць прымітыўныя кроквы — крукі’ (б.-каш., ЛА, 4; Касп.), ’бэлька ў столі’ (паўн.-усх., Бломкв.), ’бервяно ў апошнім вянку зруба над бэлькамі’ (Мат. Маг.), піряводзіна, пераводзіна, пераводзень ’вага ў студні з жураўлём’ (сен., рэч., ДАБМ, камент., 809), ’верхняя перакладзіна ў ткацкім варштаце, якая змацоўвае яго’ (Касп.). Стараж.-рус. прѣводъ, превод ’скляпенне’, перевод (1230 г.), ст.-рус. переводина (1696 г.) ’перавод’, рус. паўн. перево́д, перево́дина, перево́день, перево́док ’бэлька — апора падлогі ці столі; перавод’. Да пера- і ве́сці (гл.), хаця матывацыя наймення застаецца няяснай. Параўн. тлумачэнне лексемы переводина — бэлька ў крытым двары, “якую можна пераводзіць, перакідваць” — ? (СРНГ, 26, 53).

Пераво́д2 ’знішчэнне, ’смерць’, пераво́дная ’знішчальная сіла’ (Нас.). Да пераве́сці (гл.). Параўн. рус. бранск., арл. перевести́ ’пахаваць каго-небудзь са звонам’, ярасл. ’пашкодзіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вуша́к ’бакавы брус у дзвярной або аконнай асадзе’ (КТС); ’слуп з пазамі ў раме дзвярэй’ (БРС; КЭС, лаг.; Байк. і Некр., Гарэц., Касп., Шат.; бялын., Янк. Мат., В. В.), палес. уша́к, вушак (Шушк., КСТ) таксама ’шула ў плоце’ (Куч.), польск. uszak. Ад ву́ха, што звязана з метафарай «дзверы — галава»; параўн. назву верхняй часткі рамы дзвярэй шапка (Сцяц., Словаўтв., 20) або з формай выраза для замацавання дзвярэй, параўн. правушына (гл.). У карысць апошняга сведчыць, відаць, рэдкае серб.-харв. уша̑к: «наби̏о држаљу у уша̑к» (СДЗб., 17, 47), значыць, магчыма, нейкую дэталь з правушынай, што дазваляе бачыць ва ўсіх пералічаных словах самастойныя ўтварэнні з суфіксам ‑jakъ; адносіны беларускага і польскага слоў няясныя (запазычанне з бел.?), аднак Варш. сл. дае і значэнне ’крукі, завесы, на якіх трымаюцца дзверы’, якое магло быць зыходным для дадзенага слова. Ці не сюды ж балг. дыял. куша́к ’папярэчная перакладзіна ў старых дзвярах’, збліжанае, магчыма, з цюркізмам куша́к ’пояс’? Параўн. вушня́к (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

крук, ‑а, м.

1. Род вялікага цвіка, драўлянага ці металічнага, з загнутым тупым канцом. Убіць крук у сцяну. Зняць з крука шапку. □ Бацька павесіў на крук дубальтоўку і, пакульгваючы, падышоў да вешалкі. Чарнышэвіч. Рыгор моўчкі здзеў гарнітур і далікатна павесіў яго на сцяне, на драўляным круку. Гартны. // звычайна мн. (крукі́, ‑оў). Цвікі падобнай формы, якія ўбіваюць у вушак для навешвання дзвярэй, варот. Хаты стаялі з павыбі[ван]ымі вокнамі і знятымі з крукоў .. дзвярамі. Чорны.

2. Прыстасаванне для падчэплівання і перамяшчэння грузаў: кароткі металічны прут, загнуты на адным канцы і прымацаваны другім канцом да каната, вяроўкі і пад. А яны — Ліда Палігоша, Надзя Ханкевіч і Зіна Кулянок — падчапілі ўжо форму да крука аўтакрана. «Маладосць».

3. Дзвярная зашчапка ў форме загнутага на канцы металічнага прута, які накідваецца на прабой. Банадысь рвануў дзверы, зачыніў пуню і ўзяў дзверы на крук. Чорны. У калідоры пачуліся крокі, і .. [Павел] адшчапіў крук. Чарнышэвіч.

4. Металічнае вастрыё з загнутым канцом, асаджанае на шост, палку, якое служыць для падчэплівання, перацягвання чаго‑н. Міша дапамагаў хлопцам расцягваць крукамі палаючыя асмалкі сцен. Арочка. // Двухзубыя вілы з загнутымі пад прамым вуглом канцамі для скопвання гною з воза. Скідаць гной крукам. // Разм. Завостраная палка з суком для выскубвання сена, саломы са стога.

5. Лішняя адлегласць пры хадзьбе кружным шляхам. І часта ў добрую пагоду Ідзе Міхал дамоў з абходу, І хоць чуваць, што ныюць ногі, Але зварочвае з дарогі І робіць крук, бо як стрымацца, Каб не зайсці палюбавацца І ярыною і жытамі? Колас.

•••

Гнуцца крукам; гнуцца ў крук гл. гнуцца.

Гнуць у крук (безас.) гл. гнуць.

Крукам галавы (носа) не дастаць гл. дастаць.

Сядзець крукам гл. сядзець.

Крукам стаяць (вісець) над кім-чым гл. стаяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)