тю́телька / тю́телька в тю́тельку цю́целька ў цю́цельку, кро́пля ў кро́плю.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ады́стар, прысл.

Уст. Якраз як, кропля ў кроплю. Сын адыстар бацька.

[Ад лац. adinstar — падобна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кро́пелька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

Памянш.-ласк. да кропля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замілава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., каго.

Прывесці ў замілаванне; расчуліць. [Паэта] можа замілаваць бурштынавая кропля мёду на замурзаным твары хлопчыка. Бярозкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ска́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Вельмі цвёрды камень для выкрэсвання агню; крэмень.

2. Тлушчавая кропля на зваранай страве (разм.).

Крупеня тлустая, аж скалкі плаваюць.

|| памянш. ска́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 2 знач.).

|| прым. ска́лачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адшчэ́пак, ‑пка, м.

Тое, што і адшчэп. Салдат прыўстаў на наскі, узнімаючы ўгору тоненькі адшчэпак дрэва, на якім трапятала нябачная кропля агню. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліпо́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і ліпавы ​1 (у 1 знач.). Густы Ліповы водар Спакою не дае: Здаецца — Кропля мёду У роце растае. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рася́ны, ‑ая, ‑ае і расяны́, а́я, ‑о́е.

Які мае адносіны да расы. Расяная кропля. // Пакрыты расой; росны. Расяная трава. □ Асцярожна ступаў [Бамбала] па мяккай расянай сцежцы. Карамазаў. // Які адбываецца ў час выпадзення расы. Расяное вымочванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кра́плякропля’ (Сл. паўн.-зах., ТС, КЭС, лаг., З нар. сл.). Укр. крапля, рус. крапля, серб.-харв. krapla, славен. kráplja, польск. krapla, чэш. krapja. Да прасл. krapja < krapati. Гл. крапаць1, крапіць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ка́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Разм. Капля, кропля. Чутно ўжо, як пачынаюць за акном падаць капкі са страхі на зямлю. Галавач. На сурдуце былі сякія-такія плямы, паходжанне якіх можна было б вытлумачыць неасцярожна ўпаўшымі капкамі верашчакі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)