кро́пля

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кро́пля кро́плі
Р. кро́плі кро́пляў
Д. кро́плі кро́плям
В. кро́плю кро́плі
Т. кро́пляй
кро́пляю
кро́плямі
М. кро́плі кро́плях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кро́пля, -і, мн. -і, -пель, ж.

1. Маленькая акруглая часцінка якой-н. вадкасці.

К. вады.

Кроплі дажджу.

2. мн. Разведзенае на чым-н. лякарства, якое прымаецца па пэўнай колькасці такіх часцінак.

Вочныя кроплі.

К. ў нос.

3. адз., перан., чаго. Самая нязначная колькасць чаго-н. (разм.).

Малака ў бляшанцы к.

Да (апошняй) кроплі — усё без астатку выпіць, расходаваць, аддаць і пад.

Да апошняй кроплі крыві — ахвяруючы жыццём, змагацца, біцца, абараняцца.

Кропля за кропляй — паступова, патрошку.

Кропля ў моры — вельмі нязначная колькасць у параўнанні з чым-н. вялікім.

Ні кроплі — ніколькі, ані.

Ні кроплі ў рот не браць — зусім не піць алкагольных напіткаў.

Як дзве кроплі вады — абсалютна, поўнасцю падобны, супадае.

|| прым. кро́пельны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кро́пля ж., см. ка́пля 1, 3;

ні ~лі — ни ка́пли;

да ~лі — до ка́пли;

як дзве ~лі вады́ — как две ка́пли воды́;

к. ў ~лю — ка́пля в ка́плю;

да (апо́шняй) ~лі — до (после́дней) ка́пли;

ні ~лі ў рот не браць — ни ка́пли в рот не брать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кро́пля, ‑і; Р мн. ‑пель; ж.

1. Маленькая круглая часцінка якой‑н. вадкасці; капля. Упалі першыя буйныя кроплі дажджу і, нібыта крупінкі жывога срэбра, задрыжалі і пакаціліся па дарожным пыле. Грахоўскі.

2. перан.; толькі адз., чаго. Самая малая колькасць чаго‑н. Я шчаслівы, што ўзяў для жыцця Хоць па кроплі малой ад цябе — Працавітасці шчырай тваёй, І сардэчнай любві, і спагады. Гілевіч.

•••

Да (апошняй) кроплі — усё без астатку (выпіць, расходаваць і пад.).

Да апошняй кроплі крыві — ахвяруючы ўсім, не шкадуючы жыцця (змагацца, біцца, абараняцца і пад.).

Кропля ў кроплю — абсалютна, поўнасцю (падобен, супадае і пад.).

Кропля ў моры — вельмі нязначная колькасць у параўнанні з чым‑н. вялікім.

Ні кроплі — нічуць, ніколькі.

Ні кроплі ў рот не браць гл. браць.

Як дзве кроплі вады — абсалютна, поўнасцю (падобны, супадае і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кро́пля ’капля, малая колькасць’ (ТСБМ, Шат., Грыг., Сцяшк., Яруш., Бяльк., Сл. паўн.-зах., Нас., Касп.). Гл. крапля.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ка́пля, -і, мн. -і, -пель, ж.

Тое, што і кропля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цю́целька, -і, ж.

У выразе: цюцелька ў цюцельку — зусім дакладна, кропля ў кроплю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крыві́начка

кропля крыві’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. крыві́начка крыві́начкі
Р. крыві́начкі крыві́начак
Д. крыві́начцы крыві́начкам
В. крыві́начку крыві́начкі
Т. крыві́начкай
крыві́начкаю
крыві́начкамі
М. крыві́начцы крыві́начках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дажджы́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Кропля дажджу.

На шыбах з’явіліся першыя дажджынкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́пелька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

1. Маленькая кропля.

Капелькі расы.

Выпіць да капелькі.

2. адз., перан., чаго. Самая малая колькасць чаго-н. (разм.).

У слоіку засталася к. малака.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)