Мяпу́шкакончык (пальца)’ (б.-каш., Мат. Гом.). Да мякушка < смяккі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

намо́ршчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., што.

Сабраць у складкі, маршчыны скуру на твары. Зазыба пацёр левай далоняй кончык шырокага носа, наморшчыў няголены твар. Чыгрынаў. Раптам вусаты дзядзька наморшчыў лоб, глянуў кудысьці за вазы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пупышы́, мн. л. пупушы́ ’дзьмухаўцы’ (свісл., Шатал.), мн. л. пупшэ ’пупышкі; сукараткі’ (дзятл., Сл. ПЗБ), пупышка (у раслін) (ТСБМ), пупышка ’тс’ (Нас., Мядзв., Бяльк.), ’мякіш, кончык пальца’ (гом., Мат. Гом.), пу́пашка ’пупышка; сасок’ (ТС), pupūška ’пупышка; сасок; мяккая частка канца пальца’ (Варл.), пыпашкакончык пальца’ (віл., Шатал.), пу́пушок ’пупышка; кончык пальца’ (Сл. ПЗБ), рус. пу́пыш ’прышч; сасок; пупышка’. Звязана з пуп (Фасмер, 3, 408), варыянтнасць вакалізму тлумачыцца ўплывам акружэння губных зычных. Параўн. пу́пях, пупах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сціпу́лькі ’адросткі пер’я ў птушкі’ (Сцяшк. Сл.). Няясна; гл. ціпульчыккончык’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́пка ’пыса (у каровы)’ (драг., ЛА, 1). Няясна. Магчыма, фанетычны варыянт да піпкакончык (носа)’; параўн. таксама польск. papa ’морда’, рурка ’сасок’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Нашарэ́піць, нашэрэпіць ’натапырыць, наставіць’, нашэ‑ рёплены ’натапыраны’ (ТС). Экспрэсіўнае ўтварэнне, у складзе якога ўзмацняльнае ‑ша‑ (< *šč < :*če) і рэпіць, параўн. рыпнуць ’лопнуць, трэснуць’, рэпіцакончык хваста’, гл. шарапенне ’ламачча’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кі́мель ’самы кончык хваста ў каровы’ (ТС). Не выключана балтыйскае паходжанне слова. Аднак яго непасрэдная крыніца не засведчана. Меркаванне аб лексічным пранікненні, апрача неславянскай фанетыкі і арэальнага крытэрыю, падмацоўваецца такімі балтыйскімі паралелямі, як літ. klmpa ’вузел на канцы вяроўкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыко́нец (прыко́нэц) ’сплеценая з конскага воласу вяровачка, якая прывязваецца да арапніка (пры ўмелым размаху гучна ляскае)’ (пін., Нар. лекс.), прыконе́чнік ’тонкі раменны кончык пугі’ (ТС); сюды ж фалькл. прыку́ньчик: прыкуньчика прыточу (Доўн.-Зап., Пін.). Лексікалізацыя словазлучэння пры канцы́. Параўн. аналагічнае укр. приконе́чник ’канец (пугі, бізуна)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пумпы́ська фалькл. ’цыцка’, эўфем. ’палавы орган’: вазьму я быську, ды за пумпыську: а дай, быську, малака! (ушац., Полымя, 2000, 11, 140), рус. смал. пупы́ська ’тс’. Утварэнне з экспрэсіўнай асновай пумп‑, суадноснай з пуп‑, для называння круглых кароткіх прадметаў, параўн. пупы́шка ’мякіш, кончык пальца’ (гл. пупышы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́зца ’лытка’ (круп., Сл. ПЗБ), мн. л. пу́зцы (круп., Нар. сл.), пу́зачка, пу́зічка ’тс’ (в.-дзв., полац., ЛА, 3; Сл. ПЗБ), пу́зачкакончык пальца’ (в.-дзв., Шатал.). Ад пу́за, параўн. пузуваты ’выпуклы’ (міёр., Жыв. НС), параўн. рус. икра ’лытка’, балг. прасе, прасец ’тс’ і іншыя вобразныя назвы часткі цела.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)