Ла́патнік 1 ’той, хто носіць лапці’ (Яруш.), укр. лапо́тник ’тс’, рус. ла́потник ’той, хто прадае лапці’, (пагардж.) ’селянін’, ’адсталы, некультурны чалавек’, ’просты, няхітры чалавек’, ст.-рус. лопотникъ ’тс’. Усх.-слав. Да ла́паць 2 (гл.). Сюды ж ла́патны.
Ла́патнік 2 ’шчаўе конскае, Rumex confertus Willd’ (маг., смал., Кіс.). Да ла́паць 2 (гл.). Матывацыя: форма ліста нагадвае лапаць (гл. рыс. 114, Станк.-Тал., 265). Не выключана, аднак, народна-этымалагічнае пераасэнсаванне лац. Rumex hydrolapathum Huds. ’шчаўе прыбярэжнае’, у прыватнасці часткі слова — lapathum.
Лапа́тнік 3 ’той, хто вырабляў драўляныя лапаты для хлеба’ (Сл. паўн.-зах.). Ст.-рус. лопатникъ. Да лапа́та (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыстро́іць 1, ‑строю, ‑строіш, ‑строіць; зак.
1. што. Прымасціць, размясціць дзе‑н. Юрканс прыстроіў у кутку невялічкую свечку, якая ледзь мігцела. Броўка. Косцік зрабіў .. аж тры [шпакоўні] і прыстроіў на высокай бярозе каля хлява. Паслядовіч.
2. каго. Разм. Уладкаваць на работу, на якое‑н. месца і пад. — А там паглядзім, можа дзе і на якую работу прыстроім. Сабаленка. Яму [каню] б вазы вазіць, араць, Бо ў гэтым конскае прызванне, Яго ж прыстроілі у цырку выступаць. Корбан.
3. каго-што. Далучыць да строю, паставіць у строй; паставіць у рад, у адну лінію з кім‑, чым‑н. Прыстроіць да левага фланга.
прыстро́іць 2, ‑строю, ‑строіш, ‑строіць; зак., каго-што.
Разм. Апрануць па-святочнаму, прыбраць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)