кубак, конаўка, карэц, кварта
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
◎ Пітуне́ц ’конаўка піць ваду’ (гродз., Сцяшк. Сл.). З нітуй і суф. ‑eif 4 як у карэц ’жалезная кружка, коўш, выдзяўбаны з дрэва, з ручкай’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Паста́вец ’збан, посуд для вады, квасу’ (Растарг.), ’драўляны посуд для алею’ (Ян.), пастаучык ’пасудзіна’ (Нас., Бел. песні), малар. поставэць ’ражка, у якой замешвалі корм для свіней’ (Сл. Брэс.). Укр. постивець ’конаўка’, рус. пск. поставец, тамб., разан. постива ’збан, конаўка, фляга’, разан. поставил ’драўляная міска ў жабракоў’, серб.-харв. постава ’посуд, у які капае самагон’, дуброўніцк. ’від посуду’. Прасл. postavb, po$tavbCb < po‑staviti > nacTaeiu̯b < Taeiu̯b (гл.). Параўн. таксама рус. ставец ’посуд для піцця*
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кру́жка ж.
1. ко́наўка, -кі ж.; (глиняная, фарфоровая — ещё) ку́бак, -бка м.; (пивная) ку́фель, -фля м.;
2. (для сбора денег) скарбо́нка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Каўга́нка ’конаўка, якая знаходзіцца ў лазні для разлівання вады’ (Касп.), каўганка. каўгарка ’драўляная міска’ (Сл. паўн.-зах., 2). Бясспрэчна, звязана з каўган ’міска, выдзеўбаная з дрэва’, калга, калгашка ’драўляная кружка, коўш’. Форму каўганка можна лічыць вытворным ад каўган (параўн. падобнасць тукавага складу гэтых слоў і значную блізкасць семантыкі). Параўн. Фасмер, 2, 165.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кан ’бітон для малака’ (мядз., Жыв. сл.; Жд. 2), кана ’тс’ (усх., КЭС; ігн., красл., астр., смарг., паст., Сл. паўн.-зах.), смал. кана ’тс’ Ća ст.-в.-ням. скапае (суч. ням. Kanne ’бітон’, ’збан’, ’кубак’) праз пасрэдніцтва ідыш. Тое ж літ. капе, лат. kanna ’білон’. Першакрыніца — лац. саппа ’кошык’, ’човен’. Параўн. таксама конаўка С прасл. kony і капка.⇉*
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ко́нік 1 ’конік, насякомае, якое скача і стракоча крыламі’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Яруш., Сержп. Пр.), ’страказа’ (ТС), ’цвыркун’ (Ян., Сцяшк.). Гл. конь.
Ко́нік 2 ’вільчык’ (Мат. Гом., ТС). Гл. конь 1.
Ко́нік 3 ’варэнік’ (Мат. Гом., Ян.). Гл. комікі і ком 2. Тады конік < *комік.
Ко́нік 4 ’чарка’ (Ян.). Параўн. конаўка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ква́рта ’мера вадкіх і сыпучых рэчываў’ (ТСБМ, КЭС, лаг., Нас., Сцяшк., ДАБМ, Мядзв., Гарэц., Мат. Маг., Шат.), ’кубак, конаўка, кружка’ (ТСБМ, Жд. 2, Сл. паўн.-зах., ТС). Ст.-бел. кварта ’мера вадкасці і сыпкіх рэчываў’ (з 1582 г.) < польск. kwarta < лац. quarta ’чвэрць’. Не абавязкова прымаць нямецкае пасрэдніцтва паміж польск. і лац. (параўн. Булыка, Запазыч., 145). Гл. Слаўскі, 3, 462; ЕСУМ, 2, 414.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
це́рпкі, ‑ая, ‑ае.
Кіславата-даўкі. Церпкія ягады. Церпкае віно. □ Квас летні, церпкі, падкіслены падгарэлымі хлебнымі скарынкамі, а конаўка медная. Навуменка. Неяк адразу пацяжэлі ад церпкага крывянога соку гронкі каліны. Паслядовіч. — Прысядзь і выпі кубак, брат! Мо’ церпкай здасца гэта брага. Я сам садзіў свой вінаград, Я знаю вартасць спелых ягад. Танк. / Пра пах. Налібока, Налібока... Мімаволі шырыш вока: Цёмна ў засені прытоенай, Церпкім водарам настоенай. Кірэенка. Коля сышоў са сцежкі, наламаў вялізны букет, прыпаў да яго тварам і на поўныя грудзі ўдыхаў церпкі водар. Жычка. Церпкі водар імху казытаў у носе. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Скарбо́нка ‘скрыначка для збору царкоўнай міласціны’, ‘скрыначка, бляшанка з вузкай шчылінай для збірання, назапашвання грошай’ (Нас., ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Байк. і Некр., Бяльк.), скорбо́нка ‘тс’ (ТС), скарбёнка ‘тс’ (Шат., Касп., Барад.). Запазычанне з польск. skarbona, skarbonka ‘тс’; гл. Кюнэ, Poln., 96. У аснове польскага слова ляжыць ст.-польск. karbona ‘царкоўная конаўка’, запазычанае ў ст.-бел. карбона ‘тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 178), якое потым было скантамінавана з скарб (гл.). Karbona праз с.-лац. corbona, па адной версіі, было запазычана з грэч. καρβονας ‘божыя грошы’ (Міклашыч, 288) або з гебр. korbān ‘ахвярны дар’ (Борысь, 550).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)