штаб-кватэ́ра, ‑ы, ж.

Месца, дзе размяшчаецца вайсковы штаб. Знайшоўшы штабкватэру, мы даведаліся, што жанатым адразу даюць адтэрміноўку на месяц. «Полымя». // перан. Галоўнае месца збору каго‑, чаго‑н. [Лабановіч:] — Можа, ты [Алесь] і маеш рацыю. А калі ў цябе ёсць яшчэ і ахвота жыць тут, тым лепей. Хоць мець будзем летам штаб-кватэру. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кватэ́рка¹ гл. кватэра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камуна́льны, -ая, -ае.

1. гл. камуна.

2. Які мае адносіны да гарадской гаспадаркі.

Камунальныя паслугі.

Камунальная кватэракватэра, у якой жывуць некалькі сямей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чатырохпакаёвы, -ая, -ае.

3 чатырма пакоямі.

Чатырохпакаёвая кватэра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднапакаёвы, -ая, -ае.

Які складаецца з аднаго пакоя.

Аднапакаёвая кватэра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

двухпакаёвы, -ая, -ае.

Які складаецца з двух пакояў.

Двухпакаёвая кватэра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кварти́ра кватэ́ра, -ры ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

канспіраты́ўны, -ая, -ае.

Звязаны з канспірацыяй; тайны, падпольны.

К. сход.

Канспіратыўная кватэра.

|| наз. канспіраты́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апартаме́нты, -аў, адз. апартаме́нт, -а, М -нце, м.

Вялікія раскошныя пакоі; кватэра.

|| прым. апартаме́нтны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неабжы́ты, -ая, -ае.

Такі, у якім яшчэ мала жылі; неасвоены для жылля.

Неабжытая кватэра.

|| наз. неабжы́тасць, -і, ж.