казни́ться несов. му́чыць сябе́, му́чыцца; (раскаиваться) ка́яцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вінава́ціцца, ‑вачуся, ‑вацішся, ‑ваціцца; незак.

Дакараць сябе, прызнаючы віну, каяцца. — Дык вы праходзьце, праходзьце... Я вось не паспела ў хаце прыбраць, — вінавацілася жанчына. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Куя́ ’злосная жанчына’ (ТС). Параўн. каяцца (гл.) ’здзекавацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Непака́йна (ніпыкайна) ’без споведзі’ (Бяльк.). Да пакаяцца, каяцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́яць, ка́іць ’караць’ (Нас.). Магчыма, ’лаяць’, параўн.: «Сам покай его, а я скольки раз каив, да каиння мойго не слухаець» (Нас., 227), параўн., каіне ’пакаранне, кара’: «Бог пошласць нам каинне», «Ниякога каиння не слухаець гетый человек» (Нас., там жа), і каінне ’раскаянне’, гл. яшчэ каята і інш. Другая форма дзеяслова — каяцца ’прызнаваць сваю віну, памылку перад кім-н., усвядоміўшы сваю памылку, шкадаваць аб зробленым; спавядацца’ (БРС, ТСБМ), ’шкадаваць аб зробленым’ (Чач.), ’наракаць на самога сябе’ (КЭС, лаг.). З новых слоўнікаў: каяцца (ТС) і каяцца ’раскайвацца’ (лід., круп., Сл. паўн.-зах.). Статус слова не вельмі ясны; што датычыцца зваротных форм, неабходна мець на ўвазе, што ў некалькіх выпадках дзеяслоў сустрэўся ў прыказцы, адзначанай на вялікай тэрыторыі, па гэтай прычыне невядома, якой канкрэтна мове або храналагічнаму зрэзу належыць слова. Параўн. круп.: «Не будзе каяцца чалавек, рана ўстаўшы і молад ажаніўшыся» (Сл. паўн.-зах., 2, 450), «Не кайса, шо молоды жэніўса і рано ўстаў» (ТС, 2, 187), «Не кайся, рано вставши, молодо оженившись» (Грынчанка, 2, 229). Улічваючы рад вытворных і некаторыя самабытныя значэнні ў бел. мове, можна думаць, што тут не было (выключаючы некаторыя даныя ў асноўным у літаратурнай мове) запазычання са сферы царкоўнай лексікі. Слова вядома большасці славянскіх моў: укр. каятисякаяцца, раскайвацца’, каяти (кого) ’лаяць, караць (каго)’ (апошняя форма прыводзіцца няясна з якой крыніцы Бернекерам), рус. каять, каяться вядома ў розных значэннях (у дыялектах), звяртаюць на сябе ўвагу такія, як ст.-рус., рус.-ц.-слав. каꙗти ’ганіць’, арханг. каять ’лаяць, сварыцца, праклінаць’, аланец. ’біць, караць’. Польск. kajać sięкаяцца, раскайвацца’, в.-луж. kać so ’раскайвацца’, чэш. káti ’шкадаваць, загладжваць віну’, káti se ’раскайвацца, каяцца’, славац. kajať sa ’раскайвацца, каяцца’, славен. kájati ’ганіць, асуджаць’ і інш., kájati seкаяцца, раскайвацца’, серб.-харв. ка̏јаті, ка̏јати се ’раскайвацца’, ’шкадаваць’ (вельмі цікавае значэнне ’помсціць (аб кроўнай помсце)’, kȁjati se ’раскайвацца’, макед. кае секаяцца, раскайвацца’, балг. ка́я секаяцца, раскайвацца, шкадаваць’, ст.-слав. каꙗти сѧкаяцца’. Значэнне ’караць, ганіць’, верагодна, неабходна лічыць асноўным для прасл. kajati. Апошняе — другасны дзеяслоў (дуратыўны, на ‑ati, з падоўжаным вакалізмам кораня, магчыма, з і. -е. *k​ōi. Бліжэйшай і.-е. адпаведнай формай з’яўляецца ст.-іран. (авест.) kāy‑каяцца’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 9, 115–116; Фасмер, 2, 216 (дзе прыводзяцца як адпаведнасці таксама ст.-інд. cáyatē ’ён помсціць, карае’ і далейшыя вытворныя). Гл. яшчэ Бернекер, 1, 499; вельмі падрабязна Слаўскі, 2, 22–23.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вини́ться уст., прост. віні́цца, прызнава́цца (у чым); прызнава́ць (сваю́) віну́; (каяться) ка́яцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распу́снічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Весці распуснае, непрыстойнае жыццё. [Гарлахвацкі:] Чорт знае што! З вуліцы зброд ўсялякі лезе ў кабінет. Пляткараць, распуснічаюць. Крапіва. Распуснічае іншы ўсе часы, А пасівеюць валасы — Ён каяцца, маліцца пачынае. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ка́ін ’пракляты, які не раскаяўся, акаянны’ (Нас.). У даным выпадку не выключаны ўплыў дзеяслова каяць, каяцца або яго вытворных. Параўн. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акаё́ман ’верхалаз’ (Бяльк.). Мабыць, недакладнае тлумачэнне да акаёмы ’адчайны’ (гл. каяцца). Параўн. рус. паўн. і ўсх. окаём ’нягоднік, неслух, ашуканец’. Гл. таксама каём ’шустры, бойкі’ (Мартынаў, Бел.-рус. ізал., 69). Іншая версія: (Цыхун, Бел.-рус. ізал., 91) да оком яти, рус. окоёмный ’скупы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вінаваціць ’абвінавачваць, лічыць вінаватым’ (КТС, БРС, Гарэц., Шат., Мядзв., Яруш., Касп.), вінуваціць, вінаваціць ’тс’ (Бяльк.). Укр. винува́тити, винова́тити ’тс’, рус. винова́тить ’абвінавачваць’. Утворана ад вінаваты (гл.). Сюды ж зваротны дзеяслоў вінаваціцца ’рабіцца вінаватым, даўжніком’ (Нас.); ’апраўдвацца, дакараць сябе, адчуваючы віну, каяцца’ (КТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)