Вуцю́ккачаня’ (Дразд.), вутюкы́ ’качаняты’ (стол., Жыв. сл.). Ад ву́ця, адносна суфіксацыі гл. Грынавецкене і інш., Балто-слав. сб., 381; Мартынаў, Деривация, 31 (пад уплывам балтыйскага ‑(i)ukas.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вута́к ’самец качкі, селязень’ (Мат. Гом.); параўн. на беларуска-літоўскім паграніччы вута́ккачаня’ (Балто-слав. сб. 382), укр. палес. вута́к ’селязень’. Другаснае ўтварэнне ад ву́тва ’качка’, (< *ǫty, ǫtъve), узнікшае ў сувязі з пераасэнсаваннем формы зыходнага слова ў якасці зборнага назоўніка, параўн. дзятва́ ’дзеці’, і вычляненнем асновы вут‑, суфіксацыя, як у гуса́к (З жыцця); форма са значэннем ’качаня’ ўтворана з суф. ‑ак, які на паўночным захадзе і ў цэнтры Беларусі выступае ў назвах маладых істот тыпу цяля́к, хлапча́к і да т. п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кучу́к1 ’страўнік’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. куцюк (гл.).

Кучу́к2качаня’ (Сцяшк.). Да качук (гл. качка).

Кучу́к3 ’сярэдняя частка невада’ (Тарн., Studia). Да *ку- цюк «*кут‑юк). Параўн. укр. кутець ’частка венцера, сеці’, рус. кутец ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

растапы́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Разм.

1. Няўклюдна расставіць, развесці, рассунуць у бакі (рукі, ногі і пад.). Стафанковіч.. шырока растапырыў ногі і ўзліў сабе на галаву ражку цёплай вады. Чорны. [Ілонка] падняла ўверх свае рукі і растапырыла пальцы. Хомчанка. Качаня растапырыла кволенькія крыльцы і наўскасяк зляцела ў кусты. Пальчэўскі. // Раздзьмуць, адтапырыць. Стаенны прыгажун захроп, шырока растапырыўшы ноздры, павёў вушамі і пачаў грабці нагою зямлю. Кулакоўскі. // перан. Раскінуць, распасцерці ў бакі (вецце, галіны і пад.). А затое елка, нібы сваха, Лапы растапырыла свае. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вуця́качаня’ (брагін., Ант., 246: «Пытай, маці, да ў шэрага вуцяці… Да шэрае вуця да й на моры начуе…»); параўн. укр. утя́, род. скл. утя́ти ’тс’ (але дзіцячае у́тя, род. скл. у́ти ’качка’), вутя́ (палес.), рус. утя́, ву́тя (бранск.) ’тс’. Відаць, архаізм; узыходзіць да прасл. *ǫws.

Ву́ця, род. скл. ву́ці дзіцячае ’качка’ (КЭС); параўн. укр. у́тя ’тс’. Хутчэй за ўсё трансфармаванае, згодна з асаблівасцямі ўтварэння т. зв. дзіцячых слоў (скарачэнне да двух кладоў, змякчэнне канцавых зычных, спецыяльная суфіксацыя і пад.), зыходнае слова тыпу ву́тва (ву́таўка), ву́тка (ву́тачка), вуцяня́ і пад.; параўн. ко́ця (< кот, коцік), ко́ся (< конь, конік) і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пыль-пыль, пы́лі‑пы́лі — падзыўныя словы для куранят (Мядзв., Шымк. Собр., Гарэц., Шат., Жд. 1, Янк. 2, Мат. Маг., Мат. Гом., Сл. ПЗБ), ’падзыўныя словы для качак, качанят і гусянят’ (беласт., Ніва, 1980, 14 вер.), пшя ’тс’ (там жа), пы́люш ’вокліч, якім адганяюць курэй’ (клім., Мат. Маг.), пыляня ’кураня’ (Шпіл.), пыльна ’тс’ (Шат.; петрык., Мат. Гом.), пыляты ’кураняты’ (Мат. Маг.), рус. пылі‑пы́лі ’падзыўныя словы для курэй’, пы́ля‑пы́ля ’падзыўныя для індыкоў’, пшя ’курыца, кураня’, польск. руlі‑руlі, чэш. ріlі‑ріlі, руl’а‑рyl’а, pile ’гусяня’, в.-луж. pilaкачаня, гусяня’, н.-луж. pile‑pile, pile ’гусяня’, балг. пили‑пили ’падзыўныя для куранят’, пиле ’кураня’, серб.-харв. піме ’тс’, макед. пиле ’кураня, птушачка’. Паводле Махэка₂ (449), “старажытнае даіндаеўрапейскае слова”, параўн. крым.-тат. pili ’кураня’, тамільск. piḷḷai ’птушаня’. Прасл. *pilę, параўн. літ. pylėt лат. pile ’качка’, лац. pullūs ’маладая жывёліна’, гоц. pula ’жарабя’, інд. ріllіка ’птушаня’. Гл. таксама пуль‑пуль, пуляня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)