сеноко́сный сенако́сны;

сеноко́сная пора́ сенако́с, касьба́, касаві́ца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

коше́ние ср. касьба́, -бы́ ж., кашэ́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

косови́ца с.-х. касаві́ца, -цы ж., касьба́, -бы́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Касаві́ца ’час касьбы’, ’касьбаукр. косовиця, рус. косовица, польск. kosowicaкасьба’. Цікавы абмежаваны арэал распаўсюджання гэтага слова. Застаецца не зусім зразумелай семантычная неабходнасць складанага суфікса ‑ov‑ica (гл. Трубачоў, Эт. сл., 11, 152, без тлумачэнняў). Зрэшты таксама і ў назвах ’касся’ (параўн. папярэднія словы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расча́цца, разачнецца; разачнёмся, разачняцеся, разачнуцца; зак.

Разм.

1. Пачацца, распачацца. Расчалася касьба.

2. Прыступіць да выканання якой‑н. справы, працы. Расчацца з мыццём бялізны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́льба ’ворыва’ (палес., Выг.). Да ро́ля ’ралля’ < ралля́ (гл.). Суфікс -ба, як у назвах іншых сельскагаспадарчых працэсаў: малацьба, касьба і інш. Гл. ральба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

поко́сный сенако́сны;

поко́сный луг сенако́сны луг, сенажа́ць;

поко́сное вре́мя, поко́сная пора́ касьба́, сенако́с, касаві́ца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раздо́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Шырокі, прывольны, раскінуты на вялікай прасторы. Раздольныя лугі. □ Пачыналася касьба на раздольных прырэчных лугах, рыхтаваліся да жніва. Хадкевіч. Прыедуць сябры. На зары У стэпе раздольным, цалінным — Ураз загудуць трактары, Запахне раллёй і бензінам... Вярцінскі.

2. перан. Свабодны, лёгкі. З раніцы да позняга вечара ішло ваеннае вучэнне, скончылася вольніца, раздольнае казацкае жыццё. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гі́бель, ‑і, ж.

1. Поўнае разбурэнне, спыненне існавання (пры катастрофе, бедстве, наўмысным знішчэнні і пад.). Гібель Пампеі. Гібель парахода. // Гвалтоўная заўчасная смерць. Трагічную гібель Кацярыны, якая не хацела скарыцца «цёмнаму царству» самадурства, паказаў геніяльны рускі драматург Астроўскі. Бярозкін.

2. у знач. вык., чаго. Разм. Вялікая колькасць, мноства. [Марыля:] Скора касьба пачнецца, жніво, работы гібель. Купала.

•••

На краі гібелі гл. край.

Да гібелі — вельмі многа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уко́с, ‑у, м.

1. Касьба, кашэнне. [Дубовік:] — Як мы ні стараліся, так і не маглі дабіцца, каб першы ўкос да жніва скончыць... Сіўцоў. Пасля ўкосу канюшыны суседскія хлапчукі пускалі на свае загоны коней. Кулакоўскі.

2. Колькасць пакошанага сена. [Прыгуменне] было .. зарослае густою травой — няйначай з яго здымалі тры ці чатыры ўкосы сена. Дамашэвіч. Укос Янукоў не вазіць на вазах — Карова адна панясе на рагах. Муравейка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)