су́шня, ‑і, ж.

Памяшканне, дзе сушаць снапы збожжа ці лёну; асець. Вы паглядзіце, гумно ў вас там стаяла добрае з сушняй. Ермаловіч. У сушні .. [Зося і Міхалка] прытуліліся адпачыць і паснулі на кастрыцы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уцяплі́ць, уцяплю, уцепліш, уцепліць; зак., што.

Зрабіць больш цёплым, засцерагчы чым‑н. ад уздзеяння холаду. Уцяпліць ферму. □ Хату.. [Антось] уцяпліў, зрабіўшы прызбу да самых вокнаў, на столь нацягаў кастрыцы і пяску. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цімафе́еўка, ‑і, ДМ ‑фееўцы, ж.

Шматгадовая (або аднагадовая) кармавая расліна злакавых з суквеццем у выглядзе мяцёлкі, падобнай на колас. Над негустым разнатраўем ужо ўзвышаліся мяцёлкі цімафееўкі і лісахвосту, кастрыцы і шчаўя. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патрапа́цца, ‑трэплецца; зак.

1. Трапаннем ачысціцца ад кастрыцы (пра валакно).

2. Разм. Зрабіцца брудным, непрыгодным ад працяглага або неахайнага карыстання. Хлопцы ў ватоўках, у ботах, якія гэтак жа, як і нашы, добра патрапаліся. Дзенісевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рапяхі́ мн. л. ’адходы пры прадзенні кудзелі’ (жлоб., Шатал.). Відаць, да рэ́пех ’лопух’ (гл.), вобразны перанос учэпістых калючак лопуху або дзядоўніку на рэшткі кастрыцы, што трапляюцца ў недастаткова вычасаным ільне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мя́ленне, мяляньня, мяліньне ’кастрыца — адыходы пры першаснай апрацоўцы льну або канапель’ (маладз., Янк. 2, Янк. Мат.; Касп.; КЭС, лаг.; віл., Сл. ПЗБ). З польск. międlenie < międlić ’церці лён’, ’аддзяляць валакно ад кастрыцы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лужджы́ць ’церці лён, аддзяляючы валакно ад кастрыцы’ (воран., Сл. ПЗБ) — звонкі варыянт лушчыць пад уплывам балт. моў, параўн. літ. lùgždinti, lukšdénti ’лушчыць’ (Сл. ПЗБ, 2, 679). Параўн. вы‑лукшчывацца ’аддзяляцца (пра льновалакно)’ — літ. išsi‑lukštinti ’тс’ (Лаўчутэ, 68) і лукшчы́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лама́чка ’прылада ламаць лён і каноплі, ачышчаць іх ад буйной кастрыцы’ (Сцяшк.; беласт., Сл. паўн.-зах.). Польск. lamaczka, чэш. мар. lamačka, славац. lamačka. Зах.-слав. прасл. рэгіяналізм lamačьka (Слаўскі, 4, 454). Бел. лексема — працяг мазавецка-падляшскага арэала (Фаліньска, Słown., 2 (2), к. 17). Да ламаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адтрапа́ць, ‑траплю, ‑трэплеш, ‑трэпле; зак.

1. Трэплючы, ачысціць ад кастрыцы. Змяла ў мяльніцы я лён, Адтрапала лён траплом, — Засвяціў, як цудны сон, Лён шаўковым валакном. Купала.

2. Перастаць займацца трапаннем; скончыць трапанне. — Ай, дзеткі, — сказала [Стэфа]. — Я ўжо сваё і адцерла і адтрапала. Чарнышэвіч.

3. Разм. Прайсці пехатою. Адтрапаць трыццаць кіламетраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перава́лкі, перэва́лкі ’канаплянае валакно, непрыгоднае на прадзіва’ (ельск., Уладз.: в.-дзв., Шатал.). Да пера- і вал5 ’тоўстая пража’ (гл.). Слова незвычайнае тым, што дзеяслоўная прыстаўка пера- далучаецца да назоўніка вал ’адыходы пры трапанні льну: грубае пачассе, ільнавалакно, куча кастрыцы’ і ’тоўстае палатно з гэтага валакна, грубая пража’ (Сцяшк. МГ; Шн. 3; Янк. 2; гродз., ваўкав., беласт., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)