Мопсік ’клінок’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Не зусім ясна. Хіба ў сувязі з польск. mopekкарлік’ як нешта маленькае (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пумперлік ’мамотка’ (Шымк. Собр.). Няясна. Магчыма, з ням. Pumpernickel ’пернік; таўстушка’, менш верагодна — ідэнтычнае з укр. пімперля ’недаростак, малалетка’, запазычанага з заходнеславянскіх моў, параўн. польск. pimperlajкарлік, карапуз, малеча’, чэш. рітргіе ’лялька, марыянетка’, славац. pimprlik ’тс’, што з ням. Рітріег ’песта’, pimpelig, pimperlich ’распешчаны’ (ЕСУМ, 4, 406).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мужы́к ’муж’, ’селянін’; ’грубы, нявыхаваны чалавек, мужчына’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Грыг., Яруш., Касп., Жд. 1, Касп., Бяльк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, ТС, Ян.; Пан. дыс.), мужычы́ло, мужы́чына ’мужчына-здаравяк’ (ТС), мужы́чка ’сялянка’ (ТСБМ, Растарг., ТС), мужучонак ’сялянскі сын, невук’ (Нас.). Першапачаткова — памяншальнае ад муж (гл.): людзей ніжэйшага стану трактавалі як недарослых, параўн. польск. mużyk, чэш. mužíkкарлік’ (Фасмер, 2, 671; Булахоўскі, Вибр. пр., 3, 356).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)