крывяны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да крыві (у 1 знач.). Крывяны ціск. // Які складаецца з крыві, змяшчае ў сабе кроў. Крывяная капля. // Прыгатаваны з крыві. Крывяная каўбаса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расі́на, ‑ы, ж.

Капля расы. Світанне. .. Зазіх[а]целі На лузе срэбныя расіны. Матэвушаў. Спяшайце У ціхую раніцу веку Усе, хто хоча пачуць, Як, слізгануўшы па расіне, звініць Першы промень. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Памянш.-ласк. да расіна; капля расы. Над ракой туман плыве. Ззяюць іскры на траве — То на кожную травінку Палажыла ноч расінку, Падарыў вясёлы дзень Кожнай кропельцы прамень... Муравейка. // Капля якой‑н. вадкасці. Пятруська прыбягаў сюды з кошыкам, мусіць, часцей за ўсіх, яму аж горача стала, а ў яго напарніка ўжо і расінкі на лбе выступілі. Кулакоўскі.

•••

Макавай расінкі ў роце не было гл. быць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Разм. Капля, кропля. Чутно ўжо, як пачынаюць за акном падаць капкі са страхі на зямлю. Галавач. На сурдуце былі сякія-такія плямы, паходжанне якіх можна было б вытлумачыць неасцярожна ўпаўшымі капкамі верашчакі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыві́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Разм.

1. Капля крыві. Уся.. істота [муляра] ў працы, кожная жылка, кожная крывінка. Кулакоўскі.

2. Пра роднага па крыві. «Дзе знайсці прытулак для сына? Дзе схаваць крывінку сваю?» Панчанка.

•••

Ні крывінкі ў твары — пра чалавека з пабляднелым тварам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кро́пля ж., см. ка́пля1, 3;

ні ~лі — ни ка́пли;

да ~лі — до ка́пли;

як дзве ~лі вады́ — как две ка́пли воды́;

к. ў ~люка́пля в ка́плю;

да (апо́шняй) ~лі — до (после́дней) ка́пли;

ні ~лі ў рот не браць — ни ка́пли в рот не брать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́пелька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

1. Памянш.-ласк. да капля (у 1 знач.).

2. толькі адз. Самая малая колькасць чаго‑н. Ужо засталася толькі капелька [чаю] на самым дне, і шкада было яе выпіваць, і нельга было выцерпець. Кулакоўскі. // у знач. прысл. ка́пельку. Зусім нямнога, чуць-чуць. Адпачыць капельку.

•••

Ні капелькі — ніколькі, ані.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ка́пачка ’кропелька’ (Бяльк.), капычку ’крышку’ (Яўс.), кипачкі сабраць ’быць вельмі падобным’ (Гарэц., Янк. БП). Укр. рус. кипочка ’капелька’. Усх.-слав. утварэнне, якое тэрытарыяльна проціпастаўляецца зах.- і паўд.-слав. карчма (Трубачоў, Эт. сл., 9, 150). Лднак параўн. κάηκαкапля’ (Ян., Бяльк.), да капаць (гл.).

Капа́чка, кыпачка ’жанчына, якая працуе на ўборцы бульбы’ (Яўс., Сцяшк.); ’матыка’ (браг., Шатал.). Да капач (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́ска1 ’раска, Lemna L.’ (гом., Мат. Гом.). Да ра́ска (гл.). Мена ‑а‑ > ‑о‑ (пад націскам), як у садзі́ць — (ён) содзіць.

Ро́ска2капля вадкасці, якая выступае на саску ў каровы незадоўга перад цяленнем’ (ТС). Да раса́1 (гл.).

Ро́ска3 ’лотаць, Caltha palustris L.’ (гом., ЛА, 1). Да роска1 (гл.).

Ро́ска4 ’дубчык’ (Сержп. Прык.). Гл. розга1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капаце́ць1 ’часта падаць, ’падаць буйнымі кроплямі’. Укр. капоті́ти ’тс’. Бел.-укр. ізалекса. Утворана ад назоўніка *kapъtъ) ’капля’, ’паданне кропель’ (параўн. ст.-чэш. kapet, суч. чэш. kapet ’кропля’, укр. капти́ти ’капаць’), як тупацець < тупат, шаркацець < шоргат і інш., да ка́паць (гл.).

Капаце́ць2 ’куродыміць’ (Касп.) прымыкае да рус. арэалу пашырэння гэтай лексемы: копотеть, копотить ’дымець’, ’пыліць’ < прасл. kopъtěti/kopъtiti < kopъtъ/kopъtь ’сажа’ < і.-е. *ku̯ep‑/*ku̯op‑/ku̯əp‑ (Трубачоў, Эт. сл., 11, 29–30).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)