экску́рсія, -і, мн. -і, -сій, ж.

1. Паездка (калектыўная ці індывідуальная) куды-н., наведванне чаго-н. з навуковай, адукацыйнай ці іншай мэтай.

Э. ў музей.

Паехаць на экскурсію ў Мінск.

2. Група ўдзельнікаў такой паездкі, такога наведвання (разм.).

|| прым. экскурсі́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Э. аўтобус.

Э. сезон.

Экскурсійнае бюро.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Се́бра ‘талака, калектыўная дапамога’ (карэл., кліч., бялын., мазыр., ДАБМ, камент., 905). Рус. валаг., алан. себра́ ‘праца грамадой, сумесна; талака’. Даль (4, 169) узводзіць да сябр (гл. сябар). Рус. слова сумесна з алан. себра́, сябра́, ся́бра ‘абшчына, арцель, сумесная справа’ разглядалі як запазычанне з вепск. sebr‑ (sebra‑) ‘калектыўная праца’; гл. Фасмер, 3, 586. Трубачоў (История терм., 165) усе гэтыя словы звязвае са слав. *sębrъ ‘сябра’. Фрэнкель (768–769) лічыць магчымым балцкае паходжанне: параўн. літ. sébras ‘саўдзельнік, супольнік’, лат. sēbrs ‘сусед, прыяцель’. Лаўчутэ (Балтизмы, 148) балцкае паходжанне слова разглядае як недостаткова аргументаванае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

калга́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У СССР — адна з форм арганізацыі сельскагаспадарчай працы, аб’яднанне сялян для сумеснага вядзення сельскай гаспадаркі на аснове абагуленых сродкаў вытворчасці (са скарачэння слоў: калектыўная гаспадарка).

Старшыня калгаса.

Арганізаваць к.

2. зб. Калектыў асоб, якія ўваходзяць у гэта аб’яднанне; калгаснікі.

Усім калгасам выехалі на жніво.

|| прым. калга́сны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кругавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да круга, адбываецца па кругу. Кругавы маршрут. Кругавыя працэсы.

•••

Кругавая абарона — лінія абароны, якая ўтварае замкнуты ланцуг вакол якога‑н. пункта.

Кругавая парука — а) калектыўная адказнасць усіх членаў якой‑н. групы людзей за дзеянні гэтай групы або асобных яе членаў; б) узаемнае ўкрывальніцтва, узаемная выручка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пару́ка, ‑і, ДМ ‑руцы; Р мн. ‑рук; ж.

Зарука ў чым‑н., пацвярджэнне чаго‑н.; гарантыя. Дзе парука, што Анцыпік не прагаворыцца — вольна ці нявольна? Колас.

•••

Кругавая парука — а) калектыўная адказнасць усіх членаў якой‑н. групы людзей за дзеянні гэтай групы ўвогуле або за асобных яе членаў; б) узаемная выручка, узаемнае ўкрывальніцтва.

На парукі — на чыю‑н. адказнасць (аддаць, узяць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

талака́, ‑і, ДМ ‑лацэ, ж.

Разм.

1. Калектыўная дапамога пры выкананні сельскагаспадарчых работ. У беларускіх вёсках была пашырана форма ўзаемадапамогі, якую .. называлі талакой. «Полымя».

2. зб.; перан. Група людзей. З клуба студэнты таксама выходзілі разам. Яны ішлі ўпоперак усёй вуліцы талакой і пелі знаёмую студэнцкую песню. Навуменка. [Уласюк:] — Мы збіраем і згуртоўваем вакол нашай заўтрашняй газеты свядомых беларусаў, лепшыя сілы народа. Вось я і вас запрашаю да нашай талакі. Колас. / Пра насякомых. Над зялёнаю лукою Ходзяць мухі талакою... Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абшчы́на, ‑ы, ж.

1. У дакласавым і як перажытак у класавым грамадстве — форма аб’яднання людзей, якой характэрна калектыўная ўласнасць на сродкі вытворчасці, сумесная праца з ураўняльным размеркаваннем, а таксама частковае або поўнае самакіраванне. Першабытная абшчына. Сямейная абшчына. Сялянская абшчына. □ Рускія рэвалюцыянеры-дэмакраты хоць і былі сацыялістамі-утапістамі, бо марылі перайсці да сацыялізма праз сялянскую абшчыну, мінаючы капіталіам, аднак яны карэнным чынам адрозніваліся ад сацыялістаў-утапістаў Заходняй Еўропы. Ларчанка.

2. Добраахвотнае аб’яднанне для сумеснай дзейнасці; брацтва, садружнасць, арганізацыя. Раскольніцкая абшчына. Абшчына хрысціян.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Талака́1калектыўная дапамога пры выкананні сельскагаспадарчых работ’; ’група людзей, запрошаных на дапамогу’ (Нас., Шымк., ТСБМ, Некр. і Байк., Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ), ’грамадская дапамога ў працы’ (Сцяшк:, Бяльк.), ’дадатковая праца па жаданні ў часы прыгону’ (Федар. 4), ’грамадская дапамога аднаму чалавеку нешта перавозіць’ (Варл.), ’пасьба коней ноччу’ (Мат. Гом.), талака́ і тало́ка ’дапамога ў працы гуртам’ (Ласт.), тала́ка ’праца грамадой за пачастунак’ (Ян.), ’дапамога’ (Касп.), то́лака ’паншчына’ (капыл., ЛА, 3), то́лока ’група людзей, запрошаных на дапамогу’ (ТС), толо́ка ’тс’ (Вруб.), талако́ю ’гуртам’ (калінк., З нар. сл.). Укр. толо́ка́ ’праца гуртам для хуткага выканання вялікай па аб’ёме справы, на якую клічуць суседзяў, сваякоў, сяброў (без платы, за пачастунак’)’, рус. дыял. толо́ка ’тс’, польск. tłoka, каш. otłoka ’ўзаемная суседская дапамога на жніве’, славен. tláka, серб.-харв. тла́ка, балг. тлака́, макед. тлака ’тс’. З прасл. *tolka ’тс’, звязанае з *tolkti ’таўчы’. Адносна матывацыі параўн. талакня́ ’таўкатня’ (Жд. 2), тало́к ’натоўп’ (Сл. Брэс.). Сярод індаеўрапейскіх адпаведнікаў літ. talka ’талака’, лат. tàlka ’тс’, з іншым вакалізмам літ. telkti ’збіраць на талаку’, гэта, паводле Мартынава (Лекс. балтызмы, 25), дае падставы лічыць слова пранікненнем з балтыйскіх моў (гл. таксама Лаўчутэ, Балтизмы, 24), што, аднак, немагчыма давесці (гл. Анікін, Опыт, 287 з літ-рай), як і адваротнае (Брукнер, 571–572). Старажытнае значэнне слова, відаць, звязана з архаічным спосабам калектыўнай малацьбы пры дапамозе жывёлы, гл. Мяркулава, Этимология–1974, 72. Агляд версій — Янышкава, Studia Etym. Brun., 6, 139–141. Параўн. талок, гл.

Талака́2 ’ялавіна’ (Мат. Гом.), толока́ ’выган’ (Сл. Брэс.), тала́ка ’поле пад папарам’ (Ян.), тало́ка ’абложная зямля’ (б.-каш., добр., ЛА, 5), ’папар’ (гом., ЛА, 2), ’паша’ (паст., там жа), толо́ка ’папар’ (рэч., там жа), сюды ж талако́уе (tałakóŭja) ’патаптаныя логвы ў збожжы ці ў вялікай траве’ (Варл.), талакава́ць ’пуставаць некалькі гадоў (пра зямлю)’ (Ян.), толокова́ць ’таўчыся; бубнець’ (ТС). Укр. то́ло́ка ’пакінутае пад папар поле, на якім пасуць скаціну; вольная дзялянка каля сяла, дзе моладзь збіралася гуляць’, толо́ка ’горная раўніна, паша’, толокува́ти ’быць пад папарам (пра поле)’. З прасл. *tolk‑ ’таўчы, мяць, таптаць’, гл. папярэдняе слова (ЕСУМ, 5, 594; Фасмер, 4, 72; Брукнер, 571–572; Голуб-Ліер, 386; Махэк₂, 644).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

труд м.

1. пра́ца, -цы ж.;

физи́ческий и у́мственный труд фізі́чная і разумо́вая пра́ца;

тво́рческий труд тво́рчая пра́ца;

обще́ственно необходи́мый труд грама́дска неабхо́дная пра́ца;

коллекти́вный труд калекты́ўная пра́ца;

абстра́ктный труд эк. абстра́ктная пра́ца;

конкре́тный труд эк. канкрэ́тная пра́ца;

овеществлённый труд эк. арэ́чаўленая пра́ца;

вольнонаёмный труд вольнанаёмная пра́ца;

разделе́ние труда́ падзе́л пра́цы;

люди труда́ лю́дзі пра́цы;

гимн труду́ гімн пра́цы;

усло́вия труда́ умо́вы пра́цы;

2. мн. труды́ (заботы) турбо́ты, -бо́т, ед. турбо́та, -ты ж.; кло́пат, -ту м.;

по́сле дневны́х трудо́в мо́жно отдохну́ть пасля́ дзённых турбо́т мо́жна адпачы́ць;

3. (усилие) намага́нне, -ння ср.;

без труда́ без вялі́кіх намага́нняў; (легко) лёгка;

4. (услуга) разг. паслу́га, -гі ж.;

он ничего́ не взял за труды́ ён нічо́га не ўзяў за паслу́гу;

5. (произведение) пра́ца, -цы ж.;

нау́чный труд навуко́вая пра́ца;

6. / труды́ (названия научных журналов, сборников) пра́цы, род. прац;

взять на себя́ труд узяць на сябе́ абавя́зак (кло́пат), патурбава́цца, паклапаці́цца;

не дать себе́ труда́ не патурбава́цца, не паклапаці́цца, не пару́піцца, не падба́ць;

с трудо́м насі́лу, з ця́жкасцю; (едва) ле́дзьве, ледзь;

труд челове́ка ко́рмит, а лень по́ртит посл. пра́ца гаду́е, а гульта́йства марну́е; дзе шчы́рая пра́ца, там гу́ста, а дзе ляно́та — пу́ста; ад ляно́ты чака́й бядо́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)