саве́тнік, ‑а, м.
1. Назва пасад у некаторых установах (пасольствах, міністэрствах і пад.). Саветнік пасольства. Дзяржаўны саветнік юстыцыі. // Асоба, якая займае гэту пасаду. Фінансавы саветнік пасольства.
2. У дарэвалюцыйнай Расіі — назва чыноў розных класаў паводле рангаў існаваўшай іерархіі ў цывільнай службе. Калежскі саветнік.
•••
Надворны саветнік — цывільны чын сёмага класа ў дарэвалюцыйнай Расіі.
Стацкі саветнік — цывільны чын пятага класа ў дарэвалюцыйнай Расіі.
Тытулярны саветнік — цывільны чын дзевятага класа ў дарэвалюцыйнай Расіі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэгістра́тар, ‑а, м.
1. Службовая асоба ва ўстанове, якая праводзіць рэгістрацыю каго‑, чаго‑н. «Кінь, дачушка, — кажа [маці], — галаву скруціш. Лепш ідзі да нас у бальніцу за рэгістратара». Грахоўскі. // Той, хто рэгіструе каго‑н., адзначае яўку каго‑н. Адзначыцца ў рэгістратара.
2. перан. Той, хто адзначае, канстатуе бягучыя з’явы, падзеі. Наш друк, радыё і тэлебачанне не павінны быць толькі рэгістратарамі новых станоўчых з’яў жыцця. «Звязда».
•••
Калежскі рэгістратар — першы, ніжэйшы цывільны чын у дарэвалюцыйнай Расіі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асэ́сар, ‑а, м.
1. Гіст. У Старажытным Рыме, у сярэдневяковай Еўропе, у дарэвалюцыйнай Расіі і ў некаторых буржуазных дзяржавах — судовая службовая асоба, засядацель. [Няміра:] — Гэтулькі знайшлося асэсараў, як толькі паны прыйшлі, што кожнаму мы ўсёй вёскаю вінаватыя то таго, то гэтага, то за гэтае, то за тое асталіся. Чорны.
2. Разм. іран. Важны, уплывовы чалавек. [Павал:] — Ён [поп] думае, калі дачку аддаў за армейскага камандзіра, дык ужо вельмі вялікі асэсар. Чорны.
•••
Калежскі асэсар — грамадзянскі чын восьмага класа дарэвалюцыйнай Расіі.
[Лац. assessor.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)