Аляксандр Аляксандравіч (студз. 1793 — жн. 1866) — паручнік (1817), калежскі рэгістратар (1858). З 1812 на вайск. службе. Удзельнік замежных паходаў рас. арміі 1813 і 1814. Чл. «Саюза дабрабыту» (1820) і «Паўднёвага таварыства» (з 1821). Арыштаваны ў г. Тульчын у снеж. 1825. Адбываў катаргу і пасяленне ў Сібіры, у 1856 амнісціраваны. З 1865 у Бруселі, дзе і памёр. Мікалай Аляксандравіч (1800—11.6.1854) — паручнік (1822). З 1819 у арміі. Чл. «Саюза дабрабыту» (1820) і «Паўд.т-ва» (з 1821), прыхільнік ідэй і памочнік П.І.Песцеля. Арыштаваны ў г. Тульчын у снеж. 1825. Памёр у ссылцы ў г. Мінусінск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКВІ́Н (Іван Міхайлавіч) (18.6.1874, Масква — 16.2.1946),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1936). Скончыў Муз.-драм. вучылішча Маскоўскага філарманічнага т-ва (1896). З 1896 у Яраслаўскім т-ры, т-ры Корша ў Маскве. З 1898 у МХТ (з 1943 дырэктар). Творчасць М. вызначалася мастацтвам пераўвасаблення, жыццёвай дакладнасцю вобразаў, імкненнем да раскрыцця іх унутр. сутнасці, ярка выражаным нац. характарам. Сярод роляў: цар Фёдар («Цар Фёдар Іаанавіч» А.Талстога), Федзя Пратасаў («Жывы труп» Л.Талстога), Фама Апіскін («Сяло Сцяпанчыкава» паводле Ф.Дастаеўскага), Наздроў («Мёртвыя душы» паводле М.Гогаля), Епіходаў («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Хлынаў («Гарачае сэрца» А.Астроўскага), Лука («На дне» М.Горкага), Пугачоў («Пугачоўшчына» К.Транёва) і інш. Выступаў як рэжысёр: «Сіняя птушка» М.Метэрлінка і «Рэвізор» Гогаля (1908), «Месяц на вёсцы» І.Тургенева (1909) і інш. Здымаўся ў кіно: «Палікушка» (1919, вып. 1922), «Калежскі рэгістратар» (1925) і інш. У 1941 з т-рам гастраліраваў у Мінску. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1946.