ліце́йня, ‑і, ж.

Майстэрня, цэх, дзе адліваюць металічныя вырабы. Пасярод двара доўгі нізкі будынак, цагляны. Тут мясціўся кавальскі цэх, ліцейня, такарня і блях[а]рня. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мехII (для нагнетания воздуха) мех, род. ме́ха м.;

кузне́чный мех кава́льскі мех.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

варо́тцы, ‑аў; адз. няма.

1. Памянш. да вароты; невялікія вароты.

2. Уваход у двор пры варотах або пры браме; брамка, веснічкі. Тут пачуўся званок, бразнулі варотцы і з’явіўся збянтэжаны Уладзімір Кавальскі. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зайза́яр ’саляная кіслата’ (зах., Нар. словатв.). Кавальскі тэрмін з ням. Salzsäure ’тс’ ці salzsauer ’салянакіслы’. Праз польск. (а магчыма і яўр.) пасрэдніцтва. Параўн. польск. zajzajar.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кува́лда ’цяжкі кавальскі молат’ (ТСБМ, Бяльк., Яруш.). Рус. кувалда (ці гэта запазычанне з беларускай мовы?). Лічыцца прэфіксальным словаўтварэннем да валіць (прэфікс ку‑) (Фасмер, 2, 397). Зусім неверагодна. Словаўтваральная мадэль застаецца незразумелай. Хутчэй ад кувадла (гл.) (Шанскі, 2, 8, 429–430).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папаўне́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. папаўняць — папоўніць і стан паводле знач. дзеясл. папаўняцца — папоўніцца.

2. Тое, чым папаўняецца што‑н. (часцей пра войскі, кадры і пад.). Калі ў батальён прыйшло папаўненне, урачу прыбавілася клопатаў. Дудо. Сярод новага папаўнення, якое прыйшло ў кавальскі цэх, быў і Чыгагураў. Данілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́мысел, -слу, мн. -слы, -слаў, м.

1. каго-чаго. Здабыванне чаго-н., паляванне.

П. жэмчугу.

П. собаля.

2. Занятак паляваннем, здабычай звяроў, птушак і пад.

Паляўнічы п.

Рыбалоўны п.

3. Дробная рамесная вытворчасць, звычайна як падсобны занятак пры асноўным, сельскагаспадарчым.

Ганчарны п.

Кавальскі п.

4. мн. Прамысловае прадпрыемства здабыўнога тыпу.

Нафтавыя промыслы.

Саляныя промыслы.

|| прым. прамысло́вы, -ая, -ае і про́мыславы, -ая, -ае.

Прамысловая (промыславая) рыба (якая з’яўляецца прадметам промыслу). Прамысловая (промыславая) кааперацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мех, міх, міех, мяшок, мішок, машок ’мех — мера, роўная 3–5 пудам’, ’сярэдняя частка невада’, ’сяннік’, ’кавальскі мех’, ’лічынка мурашкі’, ’непаваротлівы, нязграбны чалавек’ (ТСБМ, Нас., Булг., Грыг., Шат., Касп., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ, Тарн., Яруш., Бес., Сцяц.), мяшочак ’плавальны пузыр’ (нараўл., З нар. сл.). Укр. міх, рус. мех, польск. miech, палаб. mech, н.-, в.-луж., чэш. měch, славац. mech славен. mȇh, серб.-харв. ми̏јех, ме̑х, макед. мев, балг. мях, ст.-слав. мѣхъ. Прасл. měxъ ’аўчына’ > ’мех’. І.‑е. адпаведнікі: літ. maĩšas, лат. màiss ’мех’, літ. máisė ’раптух’, ст.-прус. moasisкавальскі мех’, магчыма, таксама ст.-інд. mēšá‑ ’баран, шкура’, mēšī́ ’авечкі’, авест. maēša ’авечка’, ст.-ісл. meiss ’кошык’, нарв. meis ’тс’, ст.-в.-ням. meisa ’прыстасаванне для ношы на спіне’, і.-е. *moisos (Бернекер, 2, 46; Брукнер, 311; Траўтман, 165; Фасмер, 2, 612; Махэк₂, 356; Скок, 2, 421; Бязлай, 2, 176; Шустар-Шэўц, 12, 896). Аб развіцці семантыкі гл. Аткупшчыкоў, Из истории, 201. Абаеў (Этимология, 1984, 13) выводзіць і.-е. *meiso.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мех I м.

1. (тара) мешо́к; (из рогожи) куль;

2. (мера) мешо́к;

м. мукі́ — мешо́к муки́;

м. развяза́ўся — прорва́ло;

нагавары́ць цэ́лы м. — наговори́ть с три ко́роба;

як з ме́ха — как из ро́га изоби́лия;

прапа́ў м. — на ба́цьку грэхпогов. с больно́й головы́ на здоро́вую;

эх, каб гро́шай м.погов. эхма́, ка́бы де́нег тьма;

бі́цца за пусты́ м. — дра́ться из-за пустяко́в

мех II м. мех;

кава́льскі м. — кузне́чный мех;

мяхі́ фотаапара́та — мехи́ фотоаппара́та;

сапе́ як кава́льскі м. — пыхти́т как парово́з

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

про́мысел, ‑слу, м.

1. Здабыванне звяроў, птушак і пад. лоўляй, паляваннем. Промысел собаля. □ Мой дзед ездзіў на ловы ўжо з беркутам, а бацька, удасканаліўшы промысел продкаў, акрамя беркута, меў ганчака. Васілёнак.

2. Які‑н. занятак, рамяство як крыніца сродкаў існавання. Ганчарны промысел. Кавальскі промысел. □ Уперад некаторыя з лугінаўцаў займаліся промысламі: рабілі ц[а]бры, падушкі, колы, выраблялі рагожы ды вазілі за дваццаць вёрст у горад на продаж. Каваль. // Разм. Здабыванне чаго‑н. (часцей крадзяжом, ашуканствам і пад.). У Познані, дзе мянялася паравозная брыгада, Станіслаў хадзіў на «промысел», каб дастаць хлеба. Гурскі.

3. Месца, дзе займаюцца здабычай чаго‑н.; прамысловае прадпрыемства. Нафтавыя промыслы. Саляныя промыслы.

•••

Адыходны промысел (гіст.) — часовая, сезонная работа сялян за межамі сваёй вёскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)