Зайза́яр ’саляная кіслата’ (зах., Нар. словатв.). Кавальскі тэрмін з ням. Salzsäure ’тс’ ці salzsauer ’салянакіслы’. Праз польск. (а магчыма і яўр.) пасрэдніцтва. Параўн. польск. zajzajar.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)