кава́льскі, -ая, -ае.

Які мае адносіны да працы каваля, звязаны з апрацоўкай металу каваннем.

К. цэх.

К. молат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кава́льскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кава́льскі кава́льская кава́льскае кава́льскія
Р. кава́льскага кава́льскай
кава́льскае
кава́льскага кава́льскіх
Д. кава́льскаму кава́льскай кава́льскаму кава́льскім
В. кава́льскі (неадуш.)
кава́льскага (адуш.)
кава́льскую кава́льскае кава́льскія (неадуш.)
кава́льскіх (адуш.)
Т. кава́льскім кава́льскай
кава́льскаю
кава́льскім кава́льскімі
М. кава́льскім кава́льскай кава́льскім кава́льскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кава́льскі кузне́чный;

к. цэх — кузне́чный цех;

к. мех — кузне́чный мех

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кава́льскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да працы каваля; звязаны з апрацоўкай металу каваннем. Кавальская справа. Кавальскі мех. Кавальскі молат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кузне́чный кава́льскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кува́лда, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ва́лд і -аў, ж.

Цяжкі кавальскі молат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кузне́цкийI уст. кава́льскі; см. кузне́ц.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кува́лда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Цяжкі кавальскі молат. Яшчэ здалёк даносіўся звон піл, кавальскіх молатаў, кувалдаў. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

така́рня, ‑і, ж.

Такарная майстэрня. А пасярод двара доўгі нізкі будынак, цагляны. Тут мясціўся кавальскі цэх, ліцейня, такарня і бля[х]арня. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мо́лат, -а, М -лаце, мн. -ы, -аў, м.

1. Вялікі цяжкі малаток для ручной коўкі, драбнення камення і пад.

Кавальскі м.

2. Механічная прылада для апрацоўкі металаў пры дапамозе ціску.

Аўтаматычны м.

3. Спартыўная прылада для кідання: металічнае ядро з тросам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)