непрыго́жы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае гармоніі ў сваіх абрысах, афарбоўцы; пазбаўлены прыгажосці. Непрыгожы дом. Непрыгожая тканіна. // Непрыемны па свайму гучанню (пра голас, музыку, гукі і пад.). Непрыгожы голас.

2. Які мае непрывабную знешнасць (пра чалавека). Зрэшты, фройляйн была худая, плоская, недарэчна высокая, непрыгожая з твару. Брыль. І назваць.. [Эльзу] непрыгожай нельга. Толькі прыгажосць яе непрывабная, чужая. Чарнышэвіч.

3. Заганны, несумленны, нядобры. Непрыгожы ўчынак. Непрыгожая гісторыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прысціба́й ’прыхвасцень’ (Бяльк.). Пранікненне з рускай тэрыторыі, параўн. рус. кур. пристеба́й ’тс’; семантыка яшчэ выводзіцца са значэння дзеяслова пристебаться, які, паміж іншым, азначае ’прычапіцца, прывязацца’. Бел. прысцёбваць ’сцёбаць, хвастаць злёгку час ад часу’ такой семантыкі не мае. Зрэшты, магчыма, утворана ад іншага значэння гэтага дзеяслова — ’часта выпіваць’ (Нас.), відаць, за чужы кошт. Далей гл. сцяба́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

штурмавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да штурму (у 1 знач.), з’яўляецца штурмам. Вораг не вытрымаў штурмавой атакі. «Маладосць». Старэйшыя браты ўжо ад’язджалі На Днепрабуд, Магнітку і Кузбас. Лісты іх пра паходы штурмавыя Спакойна не давалі нам заснуць. Панчанка. // Звязаны з падрыхтоўкай і правядзеннем штурму, прызначаны для штурму; які складаецца з штурмавікоў (у 2 знач.). Былі такія хвіліны, што Мікіта Бранавец сам ішоў уперадзе штурмавых груп. Кулакоўскі. Зрэшты, і мы называемся грозна — першы разлік штурмавога кулямётнага ўзвода. Брыль. // Прызначаны для штурму з паветра. Штурмавая авіяцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нале́ ’ага, так, але’ (шчуч., З нар. сл.), ноле ’тс’ (кап., Нар. словатв., карэл., Нар. лекс., Жд. 1), нуле ’тс’ (Нар. лекс.). З ну ’так’ і але ’ага, так’, параўн. польск. дыял. riale ’акрамя таго, зрэшты’ (< по ale), чэш. дыял. nale ’ну і’ (< no ale), гл. Махэк₂, 400; ESSJ SG, 2, 437; іншага паходжання ст.-бел. ноли ’але толькі’ (XVI ст.), гл. Карскі 2-3, 83; ESSJ SG, 2, 503–504 (з пъ li).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

убо́ства, ‑а, н.

1. Уласцівасць і стан убогага. Убоства жыцця. Убоства душы. Разумовае ўбоства. □ З агідай бічаваў паэт духоўнае ўбоства ў вершах «Званковы валет». Лойка. Дзяцінства і юнацтва Змітрака Бядулі прайшлі ў вясковай глушы, і на яго светапоглядзе, на яго духоўным развіцці як чалавека і паэта адчуваўся ўплыў як перадавых тэндэнцый часу, так і ўбоства правінцыяльнай рэчаіснасці. Каваленка.

2. Крайняя беднасць, галеча, жабрацтва. Давесці да ўбоства. // Непрыглядны выгляд; непрыгожасць. Зрэшты,.. [дзяўчына] была худая, плоская, недарэчна высокая, непрыгожая з твару, і какецтва яе, нягледзячы на вопыт і тэхніку, толькі падкрэслівала ўбоства. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сві́нтус ‘брудны, неахайны чалавек; няўдзячны чалавек’ (ТСБМ), сві́нту́х, свінтуха́йла ‘неахайны чалавек’ (Нас., Бяльк.), сві́нтух і свінту́х ‘тс’ (ТС). Рус. сви́нтус, сви́нтух ‘тс’, укр. сви́нтус, свинту́х ‘тс’, польск. świntuch ‘неахайны чалавек’. Паводле Зяленіна (РФВ, 54, 116), ад свіння (гл.) з лацінізаванай фіналлю ‑тус, што, зрэшты, не выключае першаснага ўтварэння на ‑ус, параўн. ду́рус ‘дурніла’, параўн. таксама абдзіртус, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 65, 70. У свінтух славянскі суф. ‑тух (< *‑tuchъ), які ўтварае пеяратывы і аугментатывы; гл. Карскі 2-3, 30; Слаўскі, SP, 1, 74.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

судо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да суда. Судовыя органы. Судовы прыгавор. Судовы выканаўца. □ І раптам пачуўся гучны голас: — Устаць! Суд ідзе! Гэта выгукнуў судовы прыстаў. Колас. // Які падлягае нагляду, распараджэнню суда. Усе ўжо ведалі, што да судовай адказнасці прыцягваюць прараба Нядаўняга. Дадзіёмаў. Зрэшты, не паспеў Максім Танк выйсці на волю, як на яго завялі новую судовую справу. Бугаёў.

2. Які мае адносіны да судаводства. Судовы працэс. Судовы разбор. Судовыя выдаткі. // У складзе назваў рада дысцыпліну якія адыгрываюць дапаможную ролю пры судзе і следстве. Судовая медыцына. Судовая хімія.

•••

Спаборны судовы працэс гл. працэс.

Судовы выканаўца гл. выканаўца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ве́жа. Ст.-рус. вѣжа ’шацёр, кібітка, вежа’, рус. ве́жа ’шацёр, кібітка, будка, вежа’, укр. ве́жа, польск. wieża, чэш. věž, ст.-чэш. věžě, ст.-слав. вѣжа, славен. véža ’сені, вестыбюль’. Першапачаткова ў славян, як думаюць, гэта быў рухомы будынак на санях або калёсах. Прасл. *věža < *vēz‑i̯a да *vez‑ti ’везці’. Гл. Фасмер, 1, 285. Паколькі ва ўкр. мове павінна было быць *віжа, думаюць, што ўкр. слова запазычана з польск. Адносна бел. слова штосьці падобнае сцвярджаць цяжка, бо няма фанетычных прыкмет запазычання. Зрэшты, і ўкр. слова можа быць не польскім запазычаннем, а палескім словам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыно́с, мн. л. прыно́сы ’падарункі’ (пух., Сл. ПЗБ). Ст.-бел. принос ’ахвяра; прынашэнне’. Узыходзіць да прасл. *prinosъ < *nositi () (гл. насі́ць, а таксама ЭССЯ, 25, 206–210; зрэшты, не выключана і іншая магчымасць, а менавіта: *prinosъ < *nosъ2 з адпаведнай семантыкай, гл. ЭССЯ, там жа, 216). Ст.-слав. приносъ ’прынашэнне; ахвяра, дар; прыбытак, даход’, ст.-рус. приносъ ’прынашэнне; ахвяра, дар; пасаг (?)’ (Сразн.), польск. przynos, балг. при́нос, рус. дыня. прино́с ’у вясельным абрадзе — падарунак (нявесце, маладым, бацькам маладых)’, прино́сный ’падораны’, укр. при́нос ’падарунак; прынашэнне, ахвяраванне; ахвяра’, прино́сини ’падарунак; прынашэнне’. Параўн. цікавае каш. bradło ’пасаг’ з “адваротнай” семантыкай — ’тое, што бяруць’ (SEK, 1, 138). Гл. таксама БЕР, 5, 726.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

недасту́пны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, да якога нельга наблізіцца, падысці; непрыступны. Белы хорам стаяў недаступнай сцяной, Грозна, думна глядзеў на прыволле. Купала. А сопкі — без дрэў і без траў, А сеткі — амаль недаступныя. Пысін.

2. Такі, да якога цяжка прыступіцца; ганарысты, фанабэрысты. Зрэшты, .. [Грышка] можа не такі ўжо недаступны, як ты думаеш, — дыпламатычна намякнула Вольга Карпаўна. Вірня. Недаступны да таго таможнік яшчэ з якую хвіліну глядзеў на нас, нібы вырашаў якую складаную праблему. Лынькоў. // Які выказвае ганарыстасць, фанабэрыстасць. Недаступны выгляд. // Строгай натуры (пра жанчын). Дзяўчына перастала засцілаць ложак, выпрасталася, упартая, недаступная. Мележ.

3. Недасяжны з прычыны якіх‑н. абставін, умоў. Недаступнае .. агню, які сцелецца па зямлі, таксама і галлё сасны, бо яно знаходзіцца высока на ствале. Гавеман. // Цяжкі для разумення. Гэта кніга яшчэ недаступная для дзяцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)