Скарпа́ць ‘скалупаць’ ‘зрыць’ (Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), скорпа́ць ‘скалупнуць’ (ТС). Гл. корпаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

поизры́ть сов., разг. пакапа́ць, скапа́ць; (рылом — о животных) пары́ць, зрыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

изры́ть сов. скапа́ць, мног. паско́пваць; (рылом — о животных) зрыць, мног. пары́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пакні́саць, пакны́саць, пакнойсаць, пакнэйсацьзрыць; экспр. ’пабоўтаць пераборліва лыжкай яду’ (Сл. ПЗБ, гродз., воран.). Балтызм. Параўн. літ. knisti ’раскопваць, разрыхляць зямлю (звычайна пра свінню)’, ітэратыў knäisoti, knistóti ’тс’ (гл. Лаўчутэ, Балтызмы, 46; там жа і інш. літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пазрыва́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Сарваць, аддзяліць ад галіны, сцябла ўсё, многае. Пазрываць кветкі.

2. З сілай рвануўшы, садраць усё, многае. Салдаты пазрывалі з сябе пагоны і кінулі пад ногі. Няхай. Вецер аканіцы Пазрываў з акон, Каля нашай хаты Ён пашкодзіў клён. Ляпёшкін. / у безас. ужыв. Усю ноч дзьмуў страшны вецер, усе тратуары засыпаны цэглай і атынкоўкай. Пазрывала вялікія лісты бляхі, паабурвала сцены. Лужанін. // Сапсаваць усё, многае. Пазрываць разьбу.

пазрыва́ць 2, ‑ае; зак., што.

Зрыць што‑н. у многіх месцах, зрыць усё, многае. Сапёры пазрывалі ўсё поле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ска́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм.

1. Пакрыць шматлікімі каплямі; зака́паць. Скапаць стол чарнілам.

2. Ка́паючы, зрасходаваць.

скапа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., што.

1. Капа́ючы, зняць, зрэзаць (выступ, няроўнасць глебы). Калі б між намі ўсталі горы, Я мог бы іх скапаць, скрышыць; А разлілося б сіне мора. — Яго я змог бы пераплыць. Танк.

2. Ускапаць, пакапаць паверхню зямлі ў многіх месцах; зрыць. Скапаць двор канавамі. □ Алёшка спыніўся і доўга варажыў, куд[ы] падацца: сцежачкай на Лаўкі ці ездавой дарогай, што вяла па гары, якую скапалі снарады. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

переры́ть сов.

1. (разрыть, перекопать целиком — обо всём, многом) пакапа́ць, перакапа́ць; (о животных) пары́ць, перары́ць, зрыць;

2. (переворошить) перакапа́ць;

переры́ть все бума́ги перакапа́ць усе́ папе́ры;

3. (заново) перакапа́ць;

4. (вырыть ров поперёк чего-л.) перакапа́ць;

переры́ть доро́гу перакапа́ць даро́гу.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

1. што. Варыць што‑н. у закрытай пасудзіне пры дапамозе пары. Маці капала на яду нейкае карэнне, таўкла, малола ў жорнах, парыла, варыла — уся сям’я глытала. Бядуля. — Во, гароху нашчыпаў, — паказваю адтапыраную кашулю, — у чыгунчыку будзем парыць. Бялевіч.

2. што. Апрацоўваць парай, варам (для ачысткі, размякчэння і пад.). Парыць бочку. □ [Ігнась] нагнуўся і абмацаў кучу камення. Іх падрыхтавалі на зіму парыць бялізну. Чарнышэвіч. // Праграваць парай, гарачай вадой з лячэбнымі мэтамі. Парыць ногі.

3. Апякаць, прыпякаць (пра што‑н. вельмі нагрэтае). Нагрэтыя, як у печы, тратуарныя пліты парылі ногі. Гартны.

4. каго. Разм. Вельмі цёпла апранаць. [Бацька:] — Што ў цябе за любоў да малых, — дзікая нейкая! Парыш, парыш іх .., а пасля — абы трошкі на холад, дык і гатова. Брыль.

5. што. Кіпяціць (пра малако). Паверыла старая. Прывезла малако і парыць пачала, Яно ж яшчэ не закіпела, Як тут жа і адсела. Корбан. // Заліваць кіпнем (зёлкі, траву і пад.) для атрымання адвару.

6. каго. Мыць у лазні з парай. Толькі што.. [Алеся] з гадзіну парылі ў самай гарачай пары, хвасталі венікам і аблівалі мятнай вадою. Караткевіч.

7. перан.; каго. Разм. Біць, лупцаваць.

8. безас. Пра вельмі гарачае вільготнае надвор’е. Увесь дзень парыла. Ластаўкі вырываліся са сваіх гнёздаў і чыркалі тонкімі крыламі па лагодных хвалях спакойнай ракі. Грахоўскі. На другі дзень пад поўдзень стала вельмі парыць. Мележ.

9. Вылучаць пару пад уздзеяннем цяпла. Было душна, парыла зямля, шчодра напоеная ўчарашнім дажджом. Шамякін.

•••

Парыць зямлю (косці) — не жыць, ляжаць у магіле.

пары́ць, ‑ры́ю, ‑ры́еш, ‑ры́е; зак., што.

1. Зрыць усё, многае (пра жывёл).

2. і без дап. Рыць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)