зрубі́ць, зрублю, зрубіш, зрубіць; зак., што.

Пабудаваць што‑н. з бярвення, брускоў; зрабіць зруб. З бярвення звонкага брыгады зрубяць хаты. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́склюдаваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.

Склюдам выраўняць, абчасаць няроўнасці бервяна, дошкі і пад. Зруб яму, як звон, вычасалі і высклюдавалі. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асве́р, ‑а, м.

Абл. Журавель калодзежа. Вот зробяць [людзі] азёры і рэкі, крыніцы і студні, а к студням — і зруб і асвер! Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імшы́ць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; незак., што.

Перакладваць мохам бярвёны, ставячы цёплы будынак. Імшыць хату. □ Вось і хата: дзед яшчэ імшыў Зруб яе смалісты, сукаваты. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Струбзруб’ (Нас., Гарэц., Касп., ТС, Мат. Гом.), істру́б (Гарэц.). Гл. іструб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падо́к ’падсцілка пад стог’ (Сцяшк.), ’насціл з бярвення на чатырох слупах пад стог’ (Выг.), падок ’падпечны зруб’ (Дразд.), ’памост пад стажок намалочанага збожжа; воз’ (ТС). Памяншальнае да под (гл.). Параўн. яшчэ рус. под з дакладнымі семантычнымі карэспандэнцыямі: ’падсцілка пад стог, некалі з памостам, насцілам’, ’падапечны зруб’ і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пазаўчо́ра, прысл.

Два дні назад. Пазаўчора была адліга, потым ціскануў марозік, потым усё прыцерушыла сняжком. М. Стральцоў. Пазаўчора талака была — прывезлі з лесу зруб і ўсе матэрыялы да яго. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збудава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.

Пабудаваць для сябе будынак (будынкі), пабудавацца. — [Паўлюк] хоча, каб я аддаў свой зруб пад клуб у калгас. За дармовы лес, кажа, збудаваўся. А я яго прадам калгасу сам. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дарубі́ць 1, ‑рублю, ‑рубіш, ‑рубіць; зак., што.

Завяршыць рубку; давесці рубку да якога‑н. месца. Дарубіць зруб. Дарубіць хату да вакон.

дарубі́ць 2, ‑рублю, ‑рубіш, ‑рубіць; зак., што.

Скончыць падрубку (падшыўку); падрубіць. Дарубіць ручнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падру́ба ’ніжні вянок зруба’ (ТСБМ, Сцяшк.), падру́б (Янк. 1, Мат. Гом.), падру́б, падру́ба (Шат., Бяльк.), падру́ба, подру́ба, падру́бы (Сл. ПЗБ), подру́ба (Шушк., Тарнацкі, Studia), падру́біна ’адно з чатырох бярвенняў падрубу’ (Янк. 1). Рус. подру́бзруб або некалькі вянкоў, якія падведзены пад зруб’, подру́ба ’вуглы ў зрубе’, серб.-харв. по́друб ’рубец, падшыты край адзежы’. Аддзеяслоўныя ўтварэнні ад падрубіць < рубіць (гл.). У будаўнічай тэрміналогіі бел.-рус. ізалекса. Падру́бка ад падруб(а) з суф. ‑іна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)