вовне́ нареч. (за пределами) па-за, знадво́рку; (за пределы) во́нкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апо́йны, ‑ая, ‑ае.

Які апойвае, ап’яняе, дурманіць. Знадворку цягнула свежым, лёгкім і апойным паветрам. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

балко́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Пляцоўка з поручнямі, прыбудаваная знадворку да сцяны дома.

Адпачываць на балконе.

2. Сярэдні або верхні ярус у тэатры.

|| памянш. балко́нчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).

|| прым. балко́нны, -ая, -ае.

Балконныя дзверы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Бясе́да. Рус. бесе́да, укр. бе́сіда, польск. biesiada, чэш. beseda, ст.-слав. бесѣда, балг. бесе́да, серб.-харв. бѐсједа і г. д. Прасл. *besěda. Звычайна тлумачыцца як *bez‑ + *sěda ’сядзенне знадворку’ (дзе *bez‑ мае яшчэ старое значэнне ’знадворку, звонку’, параўн. ст.-інд. bahíṣ ’звонку’). Бернекер, 52–53; Праабражэнскі, 1, 25–26; Фасмер, 1, 160; Слаўскі, 1, 33.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Навоны, навуоны ’пабочны’ (гом., Сержп. Отч., 9). На аснове прыназоўнікавага спалучэння *na иъnъзнадворку, вонкі’ (гл. вокі), параўн. балг. навън ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

звонку, знадворку

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

пазаку́рвацца, ‑аецца; зак.

Закурыцца, пакрыцца сажай — пра ўсё, многае. Самі сцены знадворку і ў сярэдзіне пачарнелі, пазакурваліся, былі паточаны шашалем. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заве́сіць, ‑вешу, ‑весіш, ‑весіць; зак., каго-што.

Закрыць, павесіўшы што‑н. Завесіць дзіця ў калысцы. □ Маці завесіла вокны знадворку саламянымі матамі. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падво́канне, ‑я, н.

Месца пад вокнамі знадворку. Вечарам у клубе было прадстаўленне. Усе, хто хацеў паглядзець і не ўмясціліся, па падвоканню стаялі. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вне́шне нареч. зне́шне, во́нкава; (снаружи) зво́нку, знадво́рку; (с виду) з вы́гляду; (на вид) на вы́гляд.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)