сости́рывать несов., разг.

1. змыва́ць, адмыва́ць;

2. сціра́ць; см. состира́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. змываць — змыць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. змывацца — змыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змыва́нне ср. смыв м. смыва́ние, смы́вка ж.; сости́рывание; см. змыва́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мураві́ны, мураві́нки, муры́ны, мур змываць ’абрад купання дзіцяці на другі (трэці, восьмы) дзень хрысцін ад мірапамазання і частаванне з гэтай нагоды’ (Нас., Анік., Мікуц., Шн., Мядзв., Касп., Чуд.; Нас. Бел. песни; Сцяшк. Сл.; Юрч. Фраз. 3). Да мур5 < ц.-слав. мѷро ’міра’. Параўн. таксама рус. пск. мури́ть ’мазаць мірам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

змыва́цца несов.

1. смыва́ться; сости́рываться;

2. перен., разг. смыва́ться;

1-2 см. змы́цца;

3. страд. смыва́ться; сости́рываться; см. змыва́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вёска, ‑і, ДМ вёсцы; Р мн. ‑сак; ж.

1. Сельскае паселішча. Палеская вёска. □ Вёска, дзе была.. школа, спадабалася мне — невялікая, з адной толькі вуліцай, і ўся нібы замаскіраваная ў зеляніне. Кавалёў.

2. Сельская мясцовасць. Паехаў працаваць на вёску. // Жыхары вёскі; сялянства, вясковае насельніцтва. [Мужык:] — [Хлопчык] як пачне іграць на дудачцы, дык уся вёска збягаецца слухаць. Якімовіч. З вёскі змываць дакастрычніцкі бруд — Задача мая ўдарная. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уда́рны 1, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з ударнай працай, ударніцтвам. Ударная брыгада. □ Тлумач растлумачыў: «Наш цэх ударны. Усе стараюцца, каб ніводнай хвіліны не прапала дарма». Чорны. Ударны месячнік па нарыхтоўцы і вывазцы лесу дзяржаве прайшоў .. вельмі ўдала. Брыль.

2. Галоўны, першачарговы; неадкладны. Школа была ўдарным аб’ектам ударнай будоўлі. Грахоўскі. З вёскі змываць дакастрычніцкі бруд — Задача мая ўдарная. Крапіва.

уда́рны 2, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з нанясеннем або атрыманнем удару. Ударны механізм. Ударная хваля ўзрыву. Ударныя музычныя інструмент.

2. Які наносіць рашаючы ўдар па ворагу, прызначаны для такога ўдару. Ударны полк. Ударная група. □ На краі хвойніку размяшчаўся ўдарны атрад, сабраны з найлепшых і дужэйшых байцоў усіх атрадаў. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бруд, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Тое, чым што‑н. забруджана, запэцкана; гразь. А каб змыць з зямлі бруд, скалыхну я ваду, Што дажджом палілася свінцовым. Чарот. Пад кажурынай лісцяў прэлых Зіма схавала бруд і твань. Колас. // Адкіды, смецце і пад. Перад касавіцай кончылася ў пограбе бульба, і стары загадаў бабам ачысціць пограб ад бруду. Брыль. Зусім нядаўна растаў снег. Узімку быў ён надта белым, а цяпер.. ляжыць змешаны з гразёю і розным брудам. Каваль. // Насякомыя, якія паразітуюць на целе чалавека і жывёлы. У бялізне за часы.. [Пракопавага] вандроўніцтва завялося нямала рознага бруду. Колас.

2. перан. Што‑н. нізкае, амаральнае, нядобрасумленнае; напластаванне адмоўных якасцей. [Стэфа:] — Нянавісць мая будзе жорсткая, бязлітасная. Нянавісць да бруду, падману, мяшчанскага дабрабыту ў сваім гняздзечку... Савіцкі. Па-ўдарнаму працу на плечы бяру, Мінуты не страціўшы марна: З вёскі змываць дакастрычніцкі бруд — Задача мая ўдарная. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)