сюды́-туды́, прысл.

1. У той і другі бок; у розныя бакі.

Чалавек бегае сюды-туды з самага ранку.

2. У некаторыя месцы.

Трэба сюды-туды збегаць.

3. Нішто сабе, дапушчальна (разм.).

Днём яшчэ сюды-туды, а ў вячэрні змрок адчуваеш сябе як у склепе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лі́пец, ‑пцу, м.

Абл. Ліпавы мёд. Светлы змрок загусцеўся, як ліпец у ліпаўках. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Суці́нкізмрок, прыцемак’ (Нар. Гом.). Гл. сутон.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ша́ры, ‑ая, ‑ае.

Абл. Шэры. Шары змрок глядзеўся ў цішыню Рыгоравага пакоя. Гартны.

•••

Шарая гадзіна гл. гадзіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мрокзмрок, цемра’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб., Яруш., Гарэц., Бяльк.), мрочна ’цьмяна’ (Др.-Падб.), ст.-бел. мрокъ запазычана са ст.-польск. mrokзмрок, змярканне’, ’цемра’ (Булыка, Лекс. запазыч., 203). Параўн. таксама бел. морак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зяні́ца, ‑ы, ж.

Уст. Зрэнка, вока. Напружваюць зрок думы, і ў зяніцах Яснее тое, што прытойваў змрок. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Су́мрак ’падазрэнне, дрэннае прадчуванне?’: так па душы і пашоў сумрак — пачуяла ворага (Пятк. 2), сумро́кзмрок’ (пух., З нар. сл.). Гл. сумарак, сумарок; магчыма, формы з сінкопай (пропускам галоснага а перад р) ці пад уплывам змрок, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мільго́ткі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мільгаціць (у 1 знач.). Мільготкі, маленькі, як іскрынка, агеньчык запальнічкі трохі разагнаў змрок. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мло́снасць, ‑і, ж.

Тое, што і млосць. На хвіліну .. [Алесь] успамінае сябе, а потым наплывае змрок, млоснасць і адчай... Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шэ́рань, -і, ж.

1. Тонкі снегавы слой, які ўтвараецца дзякуючы выпарэнням паверхні пры рэзкім пахаладанні; туман з халодным дробным дажджом, імжа; смуга выпарэнняў у сырое надвор’е.

Дрэвы стаялі ў шэрані.

Неба пакрылася шэранню.

2. Змрок, цемра.

Перадранішняя ш.

3. Шэрая афарбоўка чаго-н., шэрасць.

Ш. хмар.

Ш. будзёншчыны (перан.).

|| прым. шэ́раневы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)