назмята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Змесці многа чаго‑н. Назмятаць кучу апалага лісця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Метану́цца ’мільгануць’, ’падмесці, змесці’ (Юрч.), метану́ць ’шпурнуць, кінуць аб зямлю’ (ТС). Да мята́цца, мята́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пазамята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што. Змесці, сабраць у адно месца ўсё, многае.

П. смецце ў кут.

2. каго-што. Занесці, засыпаць (снегам, пяском і пад.) усё, многае ці ўсіх, многіх.

Снег пазамятаў усе сцежкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абсе́вак, -се́ўка, мн.е́ўкі, -се́вак, м.

1. Лапік на ніве, які застаўся незасеяным.

2. толькі мн. Рэшткі ад прасявання; высеўкі.

Змесці ў кучу абсеўкі.

3. мн., перан. Пра што-н. непаўнавартаснае.

Мы ж табе не абсеўкі якія.

|| прым. абсе́ўкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смести́ сов., прям., перен. зме́сці, мног. пазмята́ць; см. смета́тьI;

смести́ с лица́ земли́ зні́шчыць ушчэ́нт;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазамята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Змесці, сабраць у адно месца ўсё, многае. Пазамятаць смецце ў кут.

2. Занесці, засыпаць (снегам, пяском і пад.) усё, многае. Пазамятаў снег усе ранейшыя сцежкі, што былі на дварэ. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ру́бам, прысл.

Вузкім краем або вузкай стараной уверх; вертыкальна. [Крыгі] станавіліся рубам, сярдзіта выпіналіся з вады, пагражаючы змесці ўсё на сваім шляху. Броўка. Яны падышлі ўжо да Ларысінага дома. Перад вокнамі тут быў разбіты невялікі палісаднік, хутчэй клумба, абкладзеная рубам пастаўленымі цаглінамі. Арабей.

•••

Ставіць пытанне рубам гл. ставіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазмята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Змесці з якой‑н. паверхні ўсё, многае. Пазмятаць пыл з мэблі. // (1 і 2 ас. не ўжыв.). Знесці сваім рухам усё, многае. Падгуляла завіруха — Пазмятала ў гурбы пух. Панчанка.

2. Метучы, сабраць у адно месца ўсё, многае. Пазмятаць лісце ў кучу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сумёт ’гурба снегу’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Некр. і Байк., Ласт., Касп., Яшк., ЛА, 2), сумёты ’гурбы’ (шуміл., Сл. ПЗБ), параўн. укр. дыял. суме́та ’гурба’, рус. сумёт ’тс’. Прасл. *sǫmetъ, іншыя дэрываты суадносныя з *sъ‑mestiзмесці’ ад прасл. *mesti ’месці’, параўн. каш. sḿot ’гурба снегу’, серб.-харв. smȅt ’гурба снегу; сметнік, смецце’ (Борысь, Prefiks., 108–109; SEK, 4, 335). Сюды ж суме́ціца ’завіруха’ (Касп.), су́мець ’завея’ (Нас., Бяльк.), а таксама суме́цце ’смецце’, суме́тны (Гарэц., Ласт.). Параўн. смецце, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заме́сці 1, ‑мяту, ‑мяцеш, ‑мяце; ‑мяцём, ‑мецяце, ‑мятуць; пр. замёў, ‑мяла, ‑ло; зак., каго-што.

1. Падмятаючы, сабраць у адно месца; змесці. Замесці смецце ў вугал. // Падмесці на скорую руку. Замесці падлогу.

2. Занесці, засыпаць (снегам, пяском і пад.). Замяла дарогу лютая зіма. Бядуля. / у безас. ужыв. — Нашу хату аднойчы перад вайной за адну ноч зусім замяло. Алешка.

•••

Замесці сляды (след) — знішчыць, утаіць тое, што можа быць доказам віны. Пажар учынілі самі паліцэйскія: раскраўшы і прапіўшы збожжа, яны хацелі замесці сляды свайго злачынства. Шамякін.

заме́сці 2, ‑мяту, ‑мяцеш, ‑мяце; ‑мяцём, ‑мецяце, ‑мятуць; пр. замёў, ‑мяла, ‑ло; зак.

Разм. Пачаць месці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)