беспаваро́тны, ‑ая, ‑ае.
Які не будзе зменены, канчатковы, цвёрды, поўны рашучасці. Беспаваротнае рашэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інверсіява́ны, ‑ая, ‑ае.
Зменены перастаноўкай (пра парадак слоў у сказе). Інверсіяваная мова персанажа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нязме́нны, -ая, -ае.
1. Такі, які не змяняецца, не можа быць зменены; пастаянны.
Нязменныя прынцыпы.
2. Заўсёдны, звычайны для каго-, чаго-н.; заўсёды аднолькавы.
Н. капялюш.
3. Такі, якога не зменьваюць.
Н. старшыня.
4. У граматыцы: часціны мовы, якія не маюць форм скланення і спражэння.
|| наз. нязме́ннасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Сузо́рак ’ножык, складанчык’ (Касп.). Да сцызорык (гл.), пачатак слова зменены, каб пазбегнуць непажаданых асацыяцый з дзеясловам сцаць, гл. Параўн. сызорак, цызорык, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трапну́цца (трэпну́цца) ‘уздрыгануцца, страпянуцца’ (ТС). Магчыма, варыянт да стрэпенуцца ‘тс’ (гл. страпянуць) без пачатковага (“рухомага”) с‑ зменены пад уплывам трэ́пнуць, тро́пнуць ‘ударыць’, гл. трапаць 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перапо́ліца ’перапёлка’ (Дразд.), пераполячка, пераполка ’тс’ (дзятл., лудз., Сл. ПЗБ). Да перапёлка (гл.), канец слова зменены пад уплывам поле, пало́ць (параўн. перадачу голасу птушкі: піць‑палоць!).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трапы́шка ‘мянташка; трапалка (для лёну)’ (Юрч., Яўс.), трапы́шка, тряпы́шка ‘тс’ (Бяльк.), сюды ж трапы́шыць ‘мянташыць’ (Яўс., Мат. Маг.). Мясцовы фанетычна зменены варыянт да трапушка, гл. трапашыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наздра́ ’кішкі ў гарбузе’ (докш., Жд. 1). Гл. мяздри ’тс’, пачатак слова зменены, відаць, у выніку народнаэтымалагічнага збліжэння з ноздры ’ноздры’ і асабліва ’поры ў харчовых прадуктах’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
антрапаге́нны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да чалавека, звязаны з дзейнасцю чалавека.
•••
Антрапагенны ландшафт — геаграфічны ландшафт, у фарміраванні якога адыграла ролю гаспадарчая дзейнасць чалавека.
Антрапагенны рэльеф — рэльеф, зменены або створаны дзейнасцю чалавека.
Антрапагенныя глебы — глебы, якія ўтварыліся ў выніку свядомай, мэтанакіраванай дзейнасці людзей (парніковыя глебы).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Талдо́ніць ’балбатаць’ (жлоб., Жыв. сл.), ’настойліва павучаць, паўтараючы адно і тое ж’ (Юрч. Вытв.), талдо́ненне ’балбатня’ (Юрч. СНС). Рус. толдо́нить ’паўтараць адно і тое ж’. Экспрэсіўнае ўтварэнне, аналагічнае тал(а)тоніць (гл.), пачатак слова можа быць зменены пад уплывам рус. талды́чить ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)