веслано́гія, ‑іх.

Атрад вадаплаўных птушак, у якіх пальцы злучаны перапонкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спаро́ванный

1. спа́раны;

2. злу́чаны, спарава́ны; см. спарова́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

злучы́ць², злучу́, злу́чыш, злу́чыць; злу́чаны; зак., каго.

Спараваць самку і самца для атрымання прыплоду.

|| незак. злуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. злу́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маланкаадво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Вертыкальны металічны стрыжань, злучаны провадам з зямлёй, які служыць для аховы будынкаў ад прамых удараў маланкі; громаадвод.

|| прым. маланкаадво́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грудзі́на, -ы, мн. -ы, -дзі́н, ж.

1. Грудная косць, з якой злучаны пярэднія канцы грудных рэбраў і часткі плечавога пояса.

2. Верхняя пярэдняя частка вопраткі, якая прыкрывае грудзі.

|| прым. грудзі́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спа́ренный

1. (соединённый в пару) спа́раны;

2. (случённый) спарава́ны, злу́чаны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сурмяні́сты, ‑ая, ‑ае.

Які мае ў сваім складзе сурму ​1 (у 1 знач.); злучаны з сурмой. Сурмяністае срэбра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сращённый

1. зро́шчаны;

2. злу́чаны, зро́шчаны; зва́раны;

3. з’ядна́ны; см. срасти́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ласт, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Відазмененая пакарочаная канечнасць некаторых водных жывёл, птушак (цюленяў, пінгвінаў і пад.), пальцы якой злучаны перапонкай.

2. пераважна мн. Прыстасаванне, якое надзяваюць на ногі для палягчэння плавання.

|| прым. ла́ставы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пле́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, пле́вак, ж.

1. Тонкая абалонка, якая ўтвараецца на паверхні нерухомай вадкасці.

Сажалка пакрылася плеўкай.

2. Перапонка.

Пальцы задніх ног у баброў злучаны плеўкай.

3. Тонкі пласт чаго-н.

П. туману.

|| прым. пле́ўкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)